Беларускі пачалі практычныя заняткі ў Цэнтры падрыхтоўкі касманаўтаў

Фота belta.by


У Цэнтры падрыхтоўкі касманаўтаў імя Ю.А. Гагарына асноўны і дубліруючы экіпажы 21-й экспедыцыі на Міжнародную касмічную станцыю, у склад якіх уваходзяць прадстаўніцы Беларусі, пачалі практычныя заняткі на трэнажоры пілатуемага карабля "Саюз МС" з выкарыстаннем скафандраў "Сокал-КВ2". Інфармацыю пра гэта распаўсюдзіла дзяржкарпарацыя Раскосмас.

"Падчас першай трэніроўкі асноўнага экіпажа касманаўтам Раскосмаса Алегам Навіцкім і ўдзельніцай касмічнага палёту Марынай Васілеўскай адпрацоўвалася штатная праграма палёту карабля да станцыі па двухвітковай схеме. Такі ж чатырохгадзінны занятак з выкананнем аперацый падрыхтоўкі да старту і вывядзення карабля на арбіту прайшоў у дубліруючага экіпажа - касманаўта Раскосмаса Івана Вагнера і Настассі Лянковай", - гаворыцца ў паведамленні.

Затым на трэнажоры карабля экіпажы выканалі штатную аперацыю - расстыкоўку, якая неабходна для іх вяртання на Зямлю. Расстыкоўка праводзіцца ў аўтаматычным рэжыме і запланавана праграмай палёту. Далей пад кіраўніцтвам камандзіраў быў паспяхова адпрацаваны рэжым штатнага спуску. Усе гэтыя дзеянні экіпажы таксама адпрацавалі ў скафандрах.

"Камандзір карабля, знаходзячыся ў цэнтральным крэсле спускальнага апарата, не мае магчымасці дастаць да ўсіх органаў кіравання. Марына Васілеўская, якая сядзіць злева ад Алега Навіцкага, дапамагала камандзіру, праводзіла работу з абсталяваннем, што знаходзіцца побач з ёй. На беларускага члена экіпажа ўскладзены абавязкі па забеспячэнні сваёй жыццядзейнасці і экіпажа, работа з дыхальнай вентыляцыяй і кіслародам, якія падаюцца ў скафандр, а таксама выкананне па камандзе камандзіра іншых дзеянняў, прадугледжаных для ўдзельніка касмічнага палёту", - расказалі ў Раскосмасе.

"Трэніроўкі на трэнажоры дазваляюць атрымаць практычныя навыкі выканання задач, якія прадугледжаны для ўдзельніка касмічнага палёту непасрэдна ў касмічным караблі. Вельмі чакаю наступную трэніроўку", - адзначыла Марына Васілеўская.

падчас трэніроўкі на трэнажоры карабля кожны член экіпажа працуе ў палётным скафандры, падключаным да бартавой сістэмы жыццезабеспячэння. Занятак доўжыцца каля чатырох гадзін, але члены экіпажаў гавораць, што час у трэнажоры прайшоў для іх вельмі хутка - яны канцэнтраваліся на работы і выконвалі задачы камандзіраў.

"Падчас практычных заняткаў не абышлося без няштатных сітуацый, уводзімых інструктарамі. Адна з іх - несапраўднае спрацоўванне датчыка ціску ў спускальным апараце. Праблема экіпажамі была распазнана і, выконваючы бартавую інструкцыю, клапан падачы кіслароду ў скафандр закрыты, - прывялі падрабязнасці трэніроўкі ў Раскосмасе. - Хутка ўлівацца ў работу і спраўляцца з задачамі падрыхтоўкі беларускім удзельнікам касмічнага палёту дапамагаюць камандзіры экіпажаў, іх касмічныя настаўнікі Алег Навіцкі і Іван Вагнер. Члены экіпажаў адклікаюцца аб сваіх камандзірах як аб вопытных і высокапрафесійных касманаўтах, гатовых аказаць дапамогу і падтрымку ў любых умовах трэніроўкі".

За дзеяннямі экіпажа падчас заняткаў сочаць інструктары. Яны адзначаюць, наколькі правільна ўдзельнікі касмічнага палёту абыходзяцца з абсталяваннем, якое ім даверана, прытрымліваюцца бартавых дакументаў, выконваюць каманды камандзіра.

"Падрыхтоўка да старту і вывядзенне "Саюза МС" на арбіту, праверка герметычнасці адсекаў і сістэм карабля пасля аддзялення ад ракеты-носьбіта, расстыкоўка і штатны спуск - усе гэтыя рэжымы экіпаж адпрацаваў зладжана і разам, атрымаўшы высокія ацэнкі інструктарскай брыгады. Паводле слоў спецыялістаў, далей задачы трэніровак будуць ускладняцца, выпрацоўваючы ўстойлівыя навыкі ва ўдзельнікаў касмічнага палёту", - дадалі ў Раскосмасе.

 
інтэрнэт вяшчанне
Зараз у эфіры:
04.40 Анталогія беларускай музыкі (Англ.) (п.)

Далей:
05.00 Навіны (Англ.) (п.)


Расклад Iнтэрнет-вяшчання
Расклад спадарожнікавага вяшчання (рэкамендыцыі па прыёме тут)
Расклад FM-вяшчання
 
ВОДГУКІ І ПЫТАННІ


Dear
English Service
Radio Belarus,

Greetings to all staff and listeners of English Service of Radio Belarus.
We listen your webcast program. Your program quality is very nice. Your website is colorful & documented.
We liked your programs, News, and Current Affairs Program. We are interested about Culture, life style of Belarusian people, historical places, Tourist attraction and destination of Belarus.
Please send some program schedule (A19), Calendar , sticker, view card, Promotional items of Radio Belarus for our club members and students.
21st June was fifth International Yoga Day observed across the world. The theme for Yoga Day 2019 was "Yoga for Climate Action”. On this day, which is dedicated to inner and outer well-being of human body, people across the world practice yoga in groups. The International Day of Yoga aims to raise awareness worldwide of the many benefits of practicing yoga, a physical, mental and spiritual practice.
We send you some photos related the program which was held in our area on the occasion of International Yoga Day. Our club members are also practice some Yoga.
We are waiting for your reply.

With best wishes,
SHIVENDU PAUL
PRESIDENT
METALI LISTENERS' CLUB
INDIA

Answer:

Dear Shivendu Paul and Metali Listeners' Club,

dthank you for your comment! We'll send you some of our souvenirs ASAP.
Stay tuned and 73,
RBI


Hallo Radio Belarus,

ja der Dieter Leupold ist jetzt auch hier im Gästebuch vertreten... Super, bald sind wir alle zusammen hier im "Belarus Hörerclub", Dieter könnte 1.Vorsitzender werden und Jana und Elena Ehrernmitglieder, Helmut Matt Schriftführer, Alfred Albrecht Beisitzer und ich mache Hausmeister:-) Lutz Winkler wie fit bist Du bereits wieder, für Dich finden wir auch eine nette Aufgabe:-) Beste Grüße und ein schönes Wochenende.

Dietmar

Answer:

Lieber Dietmar,

das stimmt, für alle finden wir im Hörerklub eine Aufgabe!:)
Liebe Grüße und einen guten Start in die Woche!


Здравствуйте. Говоря о красоте природы Беларуси, о менталитете её жителей неотъемлемой чертой которого является гостеприимство хочется назвать Беларусь таким синонимом как Добрарусь.
Сосновский Кирилл.

Адказ:

Дзякуй за водгук!


Hallo Jana und Jelena,
Höre gerade den tollen Song 10:45 min ( Hörerbriefkasten) Was ist das für ein traditionelles Instrument im Soloteil, klingt etwas wie ein Dudelsack, aber der ist ja in Schottland:-)
LG
Dietmar Wolf

Адказ:

Lieber Dietmar,
das ist wirklich ein Dudelsack :) In Belarus wird es aber Dudá genannt. Eigentlich ist Duda ein belarussisches traditionelles Musikinstrument. Übrigens gibt es viele Arten und Formen von Dudelsack in verschiedenen Kulturen und Ländern von Südamerica bis Indien.
PS: das Lied ist Каляда На Балоце von Тутэйшая Шляхта. ;)
Beste Grüße


Dear sir
How are you. I am rasheed from Pakistan. I am listners of radio Belarus. All programe is informative & intersting. I am intersting in history & culture. Thanks. Please send me some datiles about radio.
Muhammad RASHEED KHAN
PAKISTAN

Адказ:

Dear Muhammad Rasheed Khan, thank you very much for listening to RBI! We'll send you a parcel via regular mail as soon as possible.
Stay tuned and 73!
RBI


Добрый день! Прошу уточнить, что за песня играла в субботу 29.09.2018 в период с 14.00 до 16.00 со словами "Маша Маруся...в Беларуси". Буду очень признательна за ответ.
Елена

Адказ:

Добрый день, Елена!
Интересующая вас музыкальная композиция - песня "Маня-Маруся", которую исполняет ансамбль "Сябры" (вокал: Валерий Рязанов)!
Спасибо, что Вы с нами!


Вiтаю радыё Беларусь! Я з`яуляюся сталым слухачом Вашай радыёстанцыi. Вельмi падабаюцца перадачы на замежных мовах, якiя даюць магчымасць не толькi даведацца, што адбываецца ў Беларусi i за яе межамi, але ж i ўдасканалiць веды ангельскай, нямецкай, французскай моваў, праслухаўшы перадачы. Хацелася б даведацца, цi плануе радыёстанцыя вяшчанне на FM у Мiнску, бо ў заходнiх рэгiёнах Беларусi радыёстанцыя на FM працуе. У шматнацыянальным Мiнску жыве шмат замежных грамадзян, таксама прыязджаюць турысты, якiя б маглi даведацца пра тое, што аббываецца ў краiне i за яе межамi праз радыё Беларусь. На сёння ў Мiнску няма нiводнай англамоўнай цi iншамоўнай радыёстанцыi. З павагай, ваш слухач Сяргей.
Адказ:
Сяргей, дзякуй за паведамленне! Сапраўды, у Мінску нашы перадачы ў ФМ-дыяпазоне не чуваць. Аднак вы можаце паслухаць абсалютна ўсе нашы перадачы непасрэдна на сайце радыё «Беларусь». Уверсе на старонцы ёсць два радкі: он-лайн вяшчанне і ФМ-вяшчанне. Так што далучайцеся да нас у Інтэрнэце!



частоты вяшчання
 

FM-перадатчыкі і частоты:

Ракітніца - 106.2 МГц
Гродна - 95.7 МГц
Свіслач - 104.4 МГц
Геранёны - 99.9 МГц
Браслаў - 106.6 МГц
Мядзель - 102.0 МГц


Спадарожнікавае вяшчанне:

тэхнічныя параметры глядзіце тут

Радыёперадачы
 

18.01 З Беларуссю ў сэрцы
22.01 Спадчына
Загрузка:
22.01 Дзень краіны