Фота: belta.by
Беларусь выступае супраць палітыкі сілы і дамінавання і спроб перапісаць міжнародныя правілы ў аднабаковым парадку. Аб гэтым заявіў намеснік пастаяннага прадстаўніка Беларусі пры ААН Павел Яўсеенка на пасяджэнні Савета Бяспекі ААН па формуле Арыі ў Нью-Ёрку, паведамляе БЕЛТА.
Беларускі дыпламат адзначыў, што разбуральнае ўздзеянне аднабаковых эгацэнтрычных дзеянняў дзяржаў і практыкі націску аказвае бясспрэчны адмоўны ўплыў на ўсю сістэму міжнародных адносін, падрывае стабільнасць і ўстойлівае развіццё.
"Мы ўсё часцей назіраем, як асобныя дзяржавы, маючы на мэце выключна ўласныя інтарэсы, звяртаюцца да палітыкі аднабаковага прымушэння - у форме эканамічных санкцый, гандлёвых бар'ераў і націску, які пазбаўлены ўсякай легітымнасці і парушае базавыя прынцыпы Статута ААН. Пад прыкрыццём інтарэсаў так званай "нацыянальнай бяспекі" і выдуманага "справядлівага" падыходу ўводзяцца незаконныя гандлёвыя абмежаванні, разрываюцца міжнародныя дамоўленасці, падрываюцца глабальныя ланцужкі паставак, парушаецца суверэнітэт дзяржаў", - сказаў Павел Яўсеенка.
Паводле яго слоў, адным з відавочных прыкладаў выніку такой палітыкі стала вайна гандлёвых пошлін і тарыфаў, якая ўжо скалыхнула шматбаковую гандлёвую сістэму і пагражае з'яўленнем куды большых рызык для ўстойлівасці сусветных рынкаў.
"Такія паводзіны - гэта не абарона інтарэсаў! Гэта шантаж! І ён павінен быць названы сваім імем!" - заявіў прадстаўнік Беларусі.
Ён нагадаў, што Генеральная Асамблея ААН у сваёй рэзалюцыі 78/135 ад 19 снежня 2023 года выразна і недвухсэнсоўна выказала сур'ёзную занепакоенасць тым, што прымяненне аднабаковых эканамічных мер прымушэння, якія супярэчаць прынцыпам міжнароднага права і палажэнням Статута ААН, адмоўна ўплывае на эканоміку і намаганні ў галіне развіцця, а таксама аказвае агульнае негатыўнае ўздзеянне на міжнароднае эканамічнае супрацоўніцтва.
"Відавочна, што ў зоне асаблівай рызыкі знаходзяцца краіны і рэгіёны, якія сталі на шлях развіцця. Аднак развіццё падзей у свеце дэманструе, што ад пагроз эгаістычнага пратэкцыянізму не застрахаваны ніхто - ні буйныя высокаразвітыя дзяржавы, ні менш развітыя і малыя краіны. Беларусь падтрымлівае міжнародныя намаганні, накіраваныя на выкараненне аднабаковасці і мер прымушэння як інструментаў міжнародных адносін. Цвёрда прытрымліваемся прынцыпаў Статута ААН - роўнасці дзяржаў, неўмяшання ва ўнутраныя справы і вырашэння спрэчак мірнымі сродкамі", - падкрэсліў Павел Яўсеенка.
Дыпламат звярнуў увагу, што Беларусь выступае супраць палітыкі сілы і дамінавання, супраць спроб перапісаць міжнародныя правілы ў аднабаковым парадку - у інтарэсах толькі выбраных дзяржаў. "Гэта прамая пагроза шматбаковай сістэме, якую ААН абавязана абараняць. Беларусь застаецца адкрытай для ўзаемавыгаднага і паважлівага супрацоўніцтва з усімі без выключэння дзяржавамі", - адзначыў Павел Яўсеенка.
Answer:
Dear Shivendu Paul and Metali Listeners' Club,
dthank you for your comment! We'll send you some of our souvenirs ASAP.
Stay tuned and 73,
RBI
Hallo Radio Belarus,
ja der Dieter Leupold ist jetzt auch hier im Gästebuch vertreten... Super, bald sind wir alle zusammen hier im "Belarus Hörerclub", Dieter könnte 1.Vorsitzender werden und Jana und Elena Ehrernmitglieder, Helmut Matt Schriftführer, Alfred Albrecht Beisitzer und ich mache Hausmeister:-) Lutz Winkler wie fit bist Du bereits wieder, für Dich finden wir auch eine nette Aufgabe:-) Beste Grüße und ein schönes Wochenende.
Dietmar
Answer:
Lieber Dietmar,
das stimmt, für alle finden wir im Hörerklub eine Aufgabe!:)
Liebe Grüße und einen guten Start in die Woche!
Адказ:
Дзякуй за водгук!
Hallo Jana und Jelena,
Höre gerade den tollen Song 10:45 min ( Hörerbriefkasten) Was ist das für ein traditionelles Instrument im Soloteil, klingt etwas wie ein Dudelsack, aber der ist ja in Schottland:-)
LG
Dietmar Wolf
Адказ:
Lieber Dietmar,
das ist wirklich ein Dudelsack :) In Belarus wird es aber Dudá genannt. Eigentlich ist Duda ein belarussisches traditionelles Musikinstrument. Übrigens gibt es viele Arten und Formen von Dudelsack in verschiedenen Kulturen und Ländern von Südamerica bis Indien.
PS: das Lied ist Каляда На Балоце von Тутэйшая Шляхта. ;)
Beste Grüße
Dear sir
How are you. I am rasheed from Pakistan. I am listners of radio Belarus. All programe is informative & intersting. I am intersting in history & culture. Thanks. Please send me some datiles about radio.
Muhammad RASHEED KHAN
PAKISTAN
Адказ:
Dear Muhammad Rasheed Khan, thank you very much for listening to RBI! We'll send you a parcel via regular mail as soon as possible.
Stay tuned and 73!
RBI
Добрый день! Прошу уточнить, что за песня играла в субботу 29.09.2018 в период с 14.00 до 16.00 со словами "Маша Маруся...в Беларуси". Буду очень признательна за ответ.
Елена
Адказ:
Добрый день, Елена!
Интересующая вас музыкальная композиция - песня "Маня-Маруся", которую исполняет ансамбль "Сябры" (вокал: Валерий Рязанов)!
Спасибо, что Вы с нами!
Вiтаю радыё Беларусь! Я з`яуляюся сталым слухачом Вашай радыёстанцыi. Вельмi падабаюцца перадачы на замежных мовах, якiя даюць магчымасць не толькi даведацца, што адбываецца ў Беларусi i за яе межамi, але ж i ўдасканалiць веды ангельскай, нямецкай, французскай моваў, праслухаўшы перадачы. Хацелася б даведацца, цi плануе радыёстанцыя вяшчанне на FM у Мiнску, бо ў заходнiх рэгiёнах Беларусi радыёстанцыя на FM працуе. У шматнацыянальным Мiнску жыве шмат замежных грамадзян, таксама прыязджаюць турысты, якiя б маглi даведацца пра тое, што аббываецца ў краiне i за яе межамi праз радыё Беларусь. На сёння ў Мiнску няма нiводнай англамоўнай цi iншамоўнай радыёстанцыi. З павагай, ваш слухач Сяргей.
Адказ:
Сяргей, дзякуй за паведамленне! Сапраўды, у Мінску нашы перадачы ў ФМ-дыяпазоне не чуваць. Аднак вы можаце паслухаць абсалютна ўсе нашы перадачы непасрэдна на сайце радыё «Беларусь». Уверсе на старонцы ёсць два радкі: он-лайн вяшчанне і ФМ-вяшчанне. Так што далучайцеся да нас у Інтэрнэце!
FM-перадатчыкі і частоты:
Ракітніца - 106.2 МГц
Гродна - 95.7 МГц
Свіслач - 104.4 МГц
Геранёны - 99.9 МГц
Браслаў - 106.6 МГц
Мядзель - 102.0 МГц
Спадарожнікавае вяшчанне:
тэхнічныя параметры глядзіце тут