Фота belta.by
Міжнародная прамысловая выстаўка ІНАПРАМ - гэта яшчэ адзін крок на шляху да тэхналагічнай незалежнасці Саюзнай дзяржавы. Такое меркаванне ў эфіры тэлеканала СТБ выказаў міністр прамысловасці Аляксандр Рагожнік.
Па выніках выстаўкі агульная сума кантрактаў толькі па сістэме Мінпрама перавысіла 17 млрд расійскіх рублёў, адзначыў міністр. "Але не толькі кантракты каштоўныя. На палях ІНАПРАМа падпісана пагадненне аб развіцці станкаінструментальнай прамысловасці. Гэта даволі комплексны дакумент, і гэта толькі пачатак. Гэта яшчэ адзін маленькі крок да тэхналагічнай незалежнасці нашай Саюзнай дзяржавы", - сказаў ён.
Расказваючы аб маштабных праектах па выніках ІНАПРАМа, міністр адзначыў, што ў час выстаўкі падпісана пагадненне з адным са свярдлоўскіх прадпрыемстваў "Пнеўмабудмашына" і ААТ "БЕЛАЗ" па арганізацыі сумеснага прадпрыемства ў Пінску на базе ААТ "Кавліцмаш". Размова ідзе аб вытворчасці гідрапомпаў. "Гэта ўнікальная прадукцыя, якая раней пастаўлялася з Германіі. Мы яе замясцілі і паспяхова пастаўляем не толькі на "БЕЛАЗ", але і іншыя прамысловыя прадпрыемствы нашай рэспублікі, - расказаў ён. - Мы ўзаемна дапаўняем адзін аднаго, а не канкурыруем".
На палях ІНАПРАМа таксама было падпісана пагадненне ў галіне авіябудавання, дадаў Аляксандр Рагожнік. "Гэтым дакументам прадугледжваецца развіццё ў Беларусі кампетэнцый у галіне будаўніцтва грамадзянскіх паветраных суднаў", - адзначыў ён.
Дамоўленасці, заключаныя ў час міжнароднай выстаўкі ў Екацярынбургу, маюць значную перспектыву, адзначыў міністр, у тым ліку на ўзроўні рэгіёнаў. "На ўзроўні рэгіёнаў мы не спынялі сваю работу - гэта задача была пастаўлена кіраўніком дзяржавы. Вярнуўшыся з ІНАПРАМа, ужо на наступным тыдні я буду наведваць Кемерава, дзе пройдзе сустрэча з губернатарам. Такая работа вядзецца пастаянна, - расказаў Аляксандр Рагожнік. - На міжнароднай прамысловай выстаўцы мы правялі сустрэчу з вялікай колькасцю рэгіёнаў. Гэта і Растоўская, Свярдлоўская вобласці, Пермскі край і многія іншыя. Вядома, у рамках абмеркавання дэталёва праходзім па ўсіх аспектах двухбаковага супрацоўніцтва: машынабудаванне, лёгкая прамысловасць, нафтахімічны комплекс. Усе гэтыя тэмы абмяркоўваюцца прадметна і ў рамках дарожнай карты потым выконваюцца".
Сярод удзельнікаў выстаўкі ІНАПРАМ былі не толькі прадстаўнікі Беларусі і Расіі. "На палях выстаўкі адбыліся абмеркаванні з удзелам усіх кіраўнікоў прамысловага сектара краін ЕАЭС, дзе мы абмяркоўвалі пытанне сумеснай праграмы развіцця прамысловасці на 2025-2030 гады. Зацікаўленасць выказалі ўсе ўдзельнікі. Мы пачнём такую праграму распрацоўваць, сканцэнтруемся на новых высокатэхналагічных галінах, такіх як мікраэлектроніка, судна- і авіябудаванне, станкабудаванне. Такія пытанні і абмяркоўваліся ў час міжнароднай выстаўкі", - расказаў міністр прамысловасці.
Міжнародная прамысловая выстаўка ІНАПРАМ праходзіла з 10 па 13 ліпеня ў Екацярынбургу. Беларусь упершыню выступіла ў якасці краіны-партнёра.
Answer:
Dear Shivendu Paul and Metali Listeners' Club,
dthank you for your comment! We'll send you some of our souvenirs ASAP.
Stay tuned and 73,
RBI
Hallo Radio Belarus,
ja der Dieter Leupold ist jetzt auch hier im Gästebuch vertreten... Super, bald sind wir alle zusammen hier im "Belarus Hörerclub", Dieter könnte 1.Vorsitzender werden und Jana und Elena Ehrernmitglieder, Helmut Matt Schriftführer, Alfred Albrecht Beisitzer und ich mache Hausmeister:-) Lutz Winkler wie fit bist Du bereits wieder, für Dich finden wir auch eine nette Aufgabe:-) Beste Grüße und ein schönes Wochenende.
Dietmar
Answer:
Lieber Dietmar,
das stimmt, für alle finden wir im Hörerklub eine Aufgabe!:)
Liebe Grüße und einen guten Start in die Woche!
Адказ:
Дзякуй за водгук!
Hallo Jana und Jelena,
Höre gerade den tollen Song 10:45 min ( Hörerbriefkasten) Was ist das für ein traditionelles Instrument im Soloteil, klingt etwas wie ein Dudelsack, aber der ist ja in Schottland:-)
LG
Dietmar Wolf
Адказ:
Lieber Dietmar,
das ist wirklich ein Dudelsack :) In Belarus wird es aber Dudá genannt. Eigentlich ist Duda ein belarussisches traditionelles Musikinstrument. Übrigens gibt es viele Arten und Formen von Dudelsack in verschiedenen Kulturen und Ländern von Südamerica bis Indien.
PS: das Lied ist Каляда На Балоце von Тутэйшая Шляхта. ;)
Beste Grüße
Dear sir
How are you. I am rasheed from Pakistan. I am listners of radio Belarus. All programe is informative & intersting. I am intersting in history & culture. Thanks. Please send me some datiles about radio.
Muhammad RASHEED KHAN
PAKISTAN
Адказ:
Dear Muhammad Rasheed Khan, thank you very much for listening to RBI! We'll send you a parcel via regular mail as soon as possible.
Stay tuned and 73!
RBI
Добрый день! Прошу уточнить, что за песня играла в субботу 29.09.2018 в период с 14.00 до 16.00 со словами "Маша Маруся...в Беларуси". Буду очень признательна за ответ.
Елена
Адказ:
Добрый день, Елена!
Интересующая вас музыкальная композиция - песня "Маня-Маруся", которую исполняет ансамбль "Сябры" (вокал: Валерий Рязанов)!
Спасибо, что Вы с нами!
Вiтаю радыё Беларусь! Я з`яуляюся сталым слухачом Вашай радыёстанцыi. Вельмi падабаюцца перадачы на замежных мовах, якiя даюць магчымасць не толькi даведацца, што адбываецца ў Беларусi i за яе межамi, але ж i ўдасканалiць веды ангельскай, нямецкай, французскай моваў, праслухаўшы перадачы. Хацелася б даведацца, цi плануе радыёстанцыя вяшчанне на FM у Мiнску, бо ў заходнiх рэгiёнах Беларусi радыёстанцыя на FM працуе. У шматнацыянальным Мiнску жыве шмат замежных грамадзян, таксама прыязджаюць турысты, якiя б маглi даведацца пра тое, што аббываецца ў краiне i за яе межамi праз радыё Беларусь. На сёння ў Мiнску няма нiводнай англамоўнай цi iншамоўнай радыёстанцыi. З павагай, ваш слухач Сяргей.
Адказ:
Сяргей, дзякуй за паведамленне! Сапраўды, у Мінску нашы перадачы ў ФМ-дыяпазоне не чуваць. Аднак вы можаце паслухаць абсалютна ўсе нашы перадачы непасрэдна на сайце радыё «Беларусь». Уверсе на старонцы ёсць два радкі: он-лайн вяшчанне і ФМ-вяшчанне. Так што далучайцеся да нас у Інтэрнэце!
FM-перадатчыкі і частоты:
Ракітніца - 106.2 МГц
Гродна - 95.7 МГц
Свіслач - 104.4 МГц
Геранёны - 99.9 МГц
Браслаў - 106.6 МГц
Мядзель - 102.0 МГц
Спадарожнікавае вяшчанне:
тэхнічныя параметры глядзіце тут