Аляксандр Лукашэнка: мэта беларусаў у Год якасці – перасягнуць сябе ва ўсіх сферах жыцця

Фота: belta.by


Мэта беларусаў у Год якасці - перасягнуць сябе ва ўсіх сферах жыцця. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў на цырымоніі ўручэння дыпломаў доктара навук і атэстатаў прафесара навуковым і навукова-педагагічным работнікам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўнік дзяржавы традыцыйна сустракаецца з навуковымі і навукова-педагагічнымі работнікамі - новаспечанымі дактарамі навук і прафесарамі - напярэдадні Дня навукі. Гэта нагода не толькі падвесці вынікі, адзначыць дасягненні беларускіх вучоных і айчыннай навукі ў цэлым, але і зазірнуць у заўтрашні дзень.

"І мне вельмі важна ведаць, як вы бачыце сваю ролю, ролю сваіх вучняў, паслядоўнікаў, ды і ўсёй навуковай супольнасці ў рэалізацыі стратэгіі Года якасці. Наколькі вы паглыблены ў задуму года, які, па сутнасці, павінен стаць пачаткам новага этапа развіцця Беларусі. Ёсць мэта - перасягнуць сябе, прытым ва ўсіх сферах жыцця. Вядома, у авангардзе руху да гэтай мэты стаіце вы, людзі навукі. Ваша праца, дакладней, яе вынікі шмат у чым фарміруюць будучыню нашай дзяржавы", - заявіў Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнт адзначыў, што любая навуковая ініцыятыва - гэта краевугольны камень, які падтрымлівае аснову дзяржаўнасці і грамадскага дабрабыту, якасці ўсяго жыцця.

"Таму любы вучоны павінен валодаць адказнасцю архітэктара і будаўніка, ад дакладнасці дзеянняў якога залежыць устойлівасць і надзейнасць, даўгавечнасць усёй канструкцыі. Асабліва ў галіне гуманітарных ведаў, якія фарміруюць светапогляд чалавека. Нам гэтага, дарэчы, так не хапае цяпер, - сказаў кіраўнік дзяржавы. - Кожны вучоны, які працуе ў Беларусі, павінен быць патрыётам. Маю пазіцыю вы ведаеце: без любові да сваёй Айчыны не варта і брацца за справу. Так, навука прызначана служыць людзям, усяму чалавецтву, яна інтэрнацыянальная. А вы, беларускія вучоныя, прызначаны служыць перш за усяго свайму народу".

"І кажучы аб якасці даследаванняў, якія сталі сэнсам вашага жыцця, мы гаворым аб іх стваральным складніку. У любой навуковай задуме і пошуку чырвонай ніткай павінен прасочвацца клопат аб простых рэчах і запатрабаваннях нашых людзей. Нам не патрэбны даследаванні дзеля даследаванняў, дысертацыі дзеля дысертацый. Я гэта гавару свядома, таму што часам, калі мне дакладваюць і праз ВАК (Вышэйшая атэстацыйная камісія. - Заўвага БЕЛТА) праходзяць некаторыя дысертацыі, назву прачытаеш - адразу не зразумееш. А калі ў змест унікаеш - цуды і толькі. Паверце, я не крытыкан у гэтым плане. Як чалавек вельмі інфармаваны (і вопыт работы ў мяне ўжо значны) я думаю: а дзе ж гэта прымяніць? Ці патрэбна гэта нам? І гэта не тэма фундаментальных даследаванняў, гэта наша прыкладная навука, - заўважыў Аляксандр Лукашэнка. - Мы ўсе прывыклі да пэўнага камфорту ў нашым паўсядзённым жыцці. Але мала хто задумваецца, якая карпатлівая шматгадовая праца гэта забяспечвае. Ведаеце ў поўным аб'ёме ўсё гэта толькі вы".

Ён звярнуў увагу, што вучоныя заўсёды працуюць вельмі напружана, пашыраючы межы сваіх магчымасцей. "І я дзякую ўсім, хто мае дачыненне да вашага поспеху, хто быў побач. Вучонаму гэта, дарэчы, вельмі важна памятаць, вельмі-вельмі многія гэта забываюць: у кожным даследаванні ёсць часцінка таленту навуковага кіраўніка, і дапамога лабаранта, і падтрымка родных і блізкіх. Іншымі словамі, дасягненне аднаго - гэта перамога многіх. Вы стаіце на плячах многіх. Аб такіх перамогах павінны ведаць вашы суайчыннікі. І яны будуць ведаць. Традыцыйна ў бліжэйшыя дні вы станеце галоўнымі героямі выпускаў навін і друкаваных публікацый", - дадаў беларускі лідар.

 
інтэрнэт вяшчанне
Зараз у эфіры:
19.00 Навіны з Беларусі (Пол.)

Далей:
19.20 Грамадзянская супольнасць (Пол.)


Расклад Iнтэрнет-вяшчання
Расклад спадарожнікавага вяшчання (рэкамендыцыі па прыёме тут)
Расклад FM-вяшчання
 
ВОДГУКІ І ПЫТАННІ


Dear
English Service
Radio Belarus,

Greetings to all staff and listeners of English Service of Radio Belarus.
We listen your webcast program. Your program quality is very nice. Your website is colorful & documented.
We liked your programs, News, and Current Affairs Program. We are interested about Culture, life style of Belarusian people, historical places, Tourist attraction and destination of Belarus.
Please send some program schedule (A19), Calendar , sticker, view card, Promotional items of Radio Belarus for our club members and students.
21st June was fifth International Yoga Day observed across the world. The theme for Yoga Day 2019 was "Yoga for Climate Action”. On this day, which is dedicated to inner and outer well-being of human body, people across the world practice yoga in groups. The International Day of Yoga aims to raise awareness worldwide of the many benefits of practicing yoga, a physical, mental and spiritual practice.
We send you some photos related the program which was held in our area on the occasion of International Yoga Day. Our club members are also practice some Yoga.
We are waiting for your reply.

With best wishes,
SHIVENDU PAUL
PRESIDENT
METALI LISTENERS' CLUB
INDIA

Answer:

Dear Shivendu Paul and Metali Listeners' Club,

dthank you for your comment! We'll send you some of our souvenirs ASAP.
Stay tuned and 73,
RBI


Hallo Radio Belarus,

ja der Dieter Leupold ist jetzt auch hier im Gästebuch vertreten... Super, bald sind wir alle zusammen hier im "Belarus Hörerclub", Dieter könnte 1.Vorsitzender werden und Jana und Elena Ehrernmitglieder, Helmut Matt Schriftführer, Alfred Albrecht Beisitzer und ich mache Hausmeister:-) Lutz Winkler wie fit bist Du bereits wieder, für Dich finden wir auch eine nette Aufgabe:-) Beste Grüße und ein schönes Wochenende.

Dietmar

Answer:

Lieber Dietmar,

das stimmt, für alle finden wir im Hörerklub eine Aufgabe!:)
Liebe Grüße und einen guten Start in die Woche!


Здравствуйте. Говоря о красоте природы Беларуси, о менталитете её жителей неотъемлемой чертой которого является гостеприимство хочется назвать Беларусь таким синонимом как Добрарусь.
Сосновский Кирилл.

Адказ:

Дзякуй за водгук!


Hallo Jana und Jelena,
Höre gerade den tollen Song 10:45 min ( Hörerbriefkasten) Was ist das für ein traditionelles Instrument im Soloteil, klingt etwas wie ein Dudelsack, aber der ist ja in Schottland:-)
LG
Dietmar Wolf

Адказ:

Lieber Dietmar,
das ist wirklich ein Dudelsack :) In Belarus wird es aber Dudá genannt. Eigentlich ist Duda ein belarussisches traditionelles Musikinstrument. Übrigens gibt es viele Arten und Formen von Dudelsack in verschiedenen Kulturen und Ländern von Südamerica bis Indien.
PS: das Lied ist Каляда На Балоце von Тутэйшая Шляхта. ;)
Beste Grüße


Dear sir
How are you. I am rasheed from Pakistan. I am listners of radio Belarus. All programe is informative & intersting. I am intersting in history & culture. Thanks. Please send me some datiles about radio.
Muhammad RASHEED KHAN
PAKISTAN

Адказ:

Dear Muhammad Rasheed Khan, thank you very much for listening to RBI! We'll send you a parcel via regular mail as soon as possible.
Stay tuned and 73!
RBI


Добрый день! Прошу уточнить, что за песня играла в субботу 29.09.2018 в период с 14.00 до 16.00 со словами "Маша Маруся...в Беларуси". Буду очень признательна за ответ.
Елена

Адказ:

Добрый день, Елена!
Интересующая вас музыкальная композиция - песня "Маня-Маруся", которую исполняет ансамбль "Сябры" (вокал: Валерий Рязанов)!
Спасибо, что Вы с нами!


Вiтаю радыё Беларусь! Я з`яуляюся сталым слухачом Вашай радыёстанцыi. Вельмi падабаюцца перадачы на замежных мовах, якiя даюць магчымасць не толькi даведацца, што адбываецца ў Беларусi i за яе межамi, але ж i ўдасканалiць веды ангельскай, нямецкай, французскай моваў, праслухаўшы перадачы. Хацелася б даведацца, цi плануе радыёстанцыя вяшчанне на FM у Мiнску, бо ў заходнiх рэгiёнах Беларусi радыёстанцыя на FM працуе. У шматнацыянальным Мiнску жыве шмат замежных грамадзян, таксама прыязджаюць турысты, якiя б маглi даведацца пра тое, што аббываецца ў краiне i за яе межамi праз радыё Беларусь. На сёння ў Мiнску няма нiводнай англамоўнай цi iншамоўнай радыёстанцыi. З павагай, ваш слухач Сяргей.
Адказ:
Сяргей, дзякуй за паведамленне! Сапраўды, у Мінску нашы перадачы ў ФМ-дыяпазоне не чуваць. Аднак вы можаце паслухаць абсалютна ўсе нашы перадачы непасрэдна на сайце радыё «Беларусь». Уверсе на старонцы ёсць два радкі: он-лайн вяшчанне і ФМ-вяшчанне. Так што далучайцеся да нас у Інтэрнэце!



частоты вяшчання
 

FM-перадатчыкі і частоты:

Ракітніца - 106.2 МГц
Гродна - 95.7 МГц
Свіслач - 104.4 МГц
Геранёны - 99.9 МГц
Браслаў - 106.6 МГц
Мядзель - 102.0 МГц


Спадарожнікавае вяшчанне:

тэхнічныя параметры глядзіце тут

Радыёперадачы
 

18.01 З Беларуссю ў сэрцы
22.01 Спадчына
Загрузка:
22.01 Дзень краіны