Фотa: belta.by
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў час рабочай паездкі ў Шклоўскі раён даў старт рэспубліканскай акцыі "Дай лесу новае жыццё!", перадае карэспандэнт БЕЛТА.
З 12 кастрычніка па 12 лістапада Міністэрства лясной гаспадаркі праводзіць рэспубліканскую добраахвотную акцыю "Дай лесу новае жыццё!". Яе мэта - аднаўленне бураломных участкаў лесу. Прыняць удзел у акцыі можа кожны жадаючы, запісацца ў рады добраахвотнікаў можна ў лясгасах. Асаблівая ўвага будзе ўдзелена аднаўленню лесу ў Гомельскай і Магілёўскай абласцях: менавіта яны найбольш пацярпелі ад разгулу стыхіі.
Па традыцыі прывіць суграмадзянам любоў да роднай зямлі Прэзідэнт вырашыў асабістым прыкладам. З яго ўдзелам у Шклоўскім раёне, на малой радзіме Аляксандра Лукашэнкі, створаны лясныя культуры дуба і елкі. Усяго на плошчы 0,6 га было высаджана 2 тыс. дрэў.
Па распараджэнні кіраўніка дзяржавы на тэрыторыі ляснога фонду краіны ўстараняюцца наступствы ліпеньскага ўрагану. Паводле папярэдніх даных, моцнымі вятрамі была пашкоджана драўніна на плошчы 25 тыс. га з запасам драўніны 2,4 млн куб.м, пры гэтым суцэльным санітарным высечкам падлягала 2 млн куб.м. У выніку вятроў і дэталёвага абследавання аб'ём распрацоўкі толькі па суцэльных санітарных высечках вырас практычна ў тры разы і склаў 5,7 млн куб.м.
Як далажыў Прэзідэнту міністр лясной гаспадаркі Аляксандр Кулік, па стане на 11 кастрычніка высечкі лесу праведзены на плошчы 19,8 тыс. га, нарыхтавана больш за 3,2 млн куб.м драўніны, у тым ліку суцэльныя высечкі - на тэрыторыі 10,7 тыс. га з аб'ёмам нарыхтоўкі 3,1 млн куб.м.
Драўніна будзе выкарыстана на дрэваапрацоўчых вытворчасцях рэспублікі. Да канца бягучага года закантрактавана больш як 3,7 млн куб.м драўніны для патрэб унутранага рынку.
"Усё, што ты ўбраў "залатое", ты ў справу аддаў?" - спытаў Аляксандр Лукашэнка.
Паволде слоў міністра, дзелавая драўніна нарыхтавана максімальна.
Кіраўнік дзяржавы таксама звярнуў увагу на няўхільнае выкананне тэрмінаў. "Ты абяцаў буралом прыбраць у гэтым годзе. Вы ж гаварылі: паднімем усю краіну, але прыбяром гэтыя бураломныя ўчасткі, аддадзім у справу і ў будучым годзе (апошні тэрмін) высадзім лес", - нагадаў Прэзідэнт.
Пакуль жа работы адстаюць ад графіка. У міністэрстве гэта тлумачаць тым, што першапачаткова, калі вызначаліся тэрміны, аб'ёмы ўяўляліся значна меншымі. Але сітуацыя такая не ўсюды. У цэлым па краіне тэрміны выконваюцца, пытанні толькі па Гомельскай вобласці.
"Памылка ў тым, што ён своечасова не вызначыў маштабы і далажыў. Але прычыны аб'ектыўныя - аб'ёмы выраслі, не хапае людзей і сіл", - растлумачыў кіраўнік спраў Прэзідэнта Юрый Назараў.
"Як не хапае людзей? Я ж сказаў: мабілізуйце", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.
Кіраўнік дзяржавы яшчэ ў жніўні, наведваючы Мазырскі раён, паставіў задачу арганізаваць дапамогу насельніцтву ў пацярпелых рэгіёнах, перапрацаваць пашкоджаны і павалены лес, а следам аператыўна заняцца лесааднаўленнем.
Прэзідэнт тады паставіў задачу прыцягнуць да гэтай работы ў тым ліку і насельніцтва, працоўныя калектывы, студэнтаў. "Мы павінны за будучы год усё гэта аднавіць. За зіму трэба спланаваць. Шулейка мне ўчора дакладваў, што саджанцамі мы забяспечаны. Трэба парадак навесці. Толькі так мы можам выратаваць гэтыя пустуючыя кавалкі", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.
Answer:
Dear Shivendu Paul and Metali Listeners' Club,
dthank you for your comment! We'll send you some of our souvenirs ASAP.
Stay tuned and 73,
RBI
Hallo Radio Belarus,
ja der Dieter Leupold ist jetzt auch hier im Gästebuch vertreten... Super, bald sind wir alle zusammen hier im "Belarus Hörerclub", Dieter könnte 1.Vorsitzender werden und Jana und Elena Ehrernmitglieder, Helmut Matt Schriftführer, Alfred Albrecht Beisitzer und ich mache Hausmeister:-) Lutz Winkler wie fit bist Du bereits wieder, für Dich finden wir auch eine nette Aufgabe:-) Beste Grüße und ein schönes Wochenende.
Dietmar
Answer:
Lieber Dietmar,
das stimmt, für alle finden wir im Hörerklub eine Aufgabe!:)
Liebe Grüße und einen guten Start in die Woche!
Адказ:
Дзякуй за водгук!
Hallo Jana und Jelena,
Höre gerade den tollen Song 10:45 min ( Hörerbriefkasten) Was ist das für ein traditionelles Instrument im Soloteil, klingt etwas wie ein Dudelsack, aber der ist ja in Schottland:-)
LG
Dietmar Wolf
Адказ:
Lieber Dietmar,
das ist wirklich ein Dudelsack :) In Belarus wird es aber Dudá genannt. Eigentlich ist Duda ein belarussisches traditionelles Musikinstrument. Übrigens gibt es viele Arten und Formen von Dudelsack in verschiedenen Kulturen und Ländern von Südamerica bis Indien.
PS: das Lied ist Каляда На Балоце von Тутэйшая Шляхта. ;)
Beste Grüße
Dear sir
How are you. I am rasheed from Pakistan. I am listners of radio Belarus. All programe is informative & intersting. I am intersting in history & culture. Thanks. Please send me some datiles about radio.
Muhammad RASHEED KHAN
PAKISTAN
Адказ:
Dear Muhammad Rasheed Khan, thank you very much for listening to RBI! We'll send you a parcel via regular mail as soon as possible.
Stay tuned and 73!
RBI
Добрый день! Прошу уточнить, что за песня играла в субботу 29.09.2018 в период с 14.00 до 16.00 со словами "Маша Маруся...в Беларуси". Буду очень признательна за ответ.
Елена
Адказ:
Добрый день, Елена!
Интересующая вас музыкальная композиция - песня "Маня-Маруся", которую исполняет ансамбль "Сябры" (вокал: Валерий Рязанов)!
Спасибо, что Вы с нами!
Вiтаю радыё Беларусь! Я з`яуляюся сталым слухачом Вашай радыёстанцыi. Вельмi падабаюцца перадачы на замежных мовах, якiя даюць магчымасць не толькi даведацца, што адбываецца ў Беларусi i за яе межамi, але ж i ўдасканалiць веды ангельскай, нямецкай, французскай моваў, праслухаўшы перадачы. Хацелася б даведацца, цi плануе радыёстанцыя вяшчанне на FM у Мiнску, бо ў заходнiх рэгiёнах Беларусi радыёстанцыя на FM працуе. У шматнацыянальным Мiнску жыве шмат замежных грамадзян, таксама прыязджаюць турысты, якiя б маглi даведацца пра тое, што аббываецца ў краiне i за яе межамi праз радыё Беларусь. На сёння ў Мiнску няма нiводнай англамоўнай цi iншамоўнай радыёстанцыi. З павагай, ваш слухач Сяргей.
Адказ:
Сяргей, дзякуй за паведамленне! Сапраўды, у Мінску нашы перадачы ў ФМ-дыяпазоне не чуваць. Аднак вы можаце паслухаць абсалютна ўсе нашы перадачы непасрэдна на сайце радыё «Беларусь». Уверсе на старонцы ёсць два радкі: он-лайн вяшчанне і ФМ-вяшчанне. Так што далучайцеся да нас у Інтэрнэце!
FM-перадатчыкі і частоты:
Ракітніца - 106.2 МГц
Гродна - 95.7 МГц
Свіслач - 104.4 МГц
Геранёны - 99.9 МГц
Браслаў - 106.6 МГц
Мядзель - 102.0 МГц
Спадарожнікавае вяшчанне:
тэхнічныя параметры глядзіце тут