Аляксандр Лукашэнка: УНС нікому не павінен перашкаджаць працаваць, не павінен стаяць над іншымі органамі ўлады

Фота: belta.by


Усебеларускі народны сход нікому не павінен перашкаджаць працаваць, не павінен стаяць над іншымі органамі ўлады. Аб гэтым заявіў Прэзідэнт Беларусі, Старшыня УНС Аляксандр Лукашэнка 19 лістапада на пасяджэнні Прэзідыума Усебеларускага народнага сходу, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўнік дзяржавы ў пачатку мерапрыемства адзначыў, што гэта пасяджэнне Прэзідыума першае, і таму ў самым пачатку абазначыў ключавыя прыярытэты ў рабоце УНС - вышэйшага канстытуцыйнага прадстаўнічага органа народаўладдзя.

"Я павінен сказаць тое, што мяне вельмі непакоіць у частцы Усебеларускага народнага сходу. Я вырашыў правесці сёння пасяджэнне Прэзідыума ў шырокім складзе, паколькі нам трэба вырашыць галоўнае пытанне (можа, нават не вырашыць, яно вырашана ў Канстытуцыі): мы ўсе павінны разумець, што УНС нікому не павінен перашкаджаць працаваць. УНС не павінен стаяць над іншымі органамі ўлады, бо мы створым самі сабе праблемы", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка. Ён адзначыў, што пакуль на пасадзе Старшыні УНС і Прэзідэнта знаходзіцца адзін чалавек, гэтага, зразумела, не адбудзецца. "Але потым мы можам стварыць сабе вялікія праблемы", - перасцярог кіраўнік дзяржавы.

Прэзідэнт растлумачыў, што ўсе прапановы, якія датычацца асобных аспектаў дзейнасці УНС (напрыклад, аб структуры Прэзідыума УНС, аб узаемадзеянні Старшыні УНС, Прэзідыума з дэлегатамі), якія на працягу паўгода ўносіліся на яго разгляд, Аляксандр Лукашэнка вырашыў вынесці на абмеркаванне.

"Я не стаў рашэнне прымаць, не параіўшыся з вамі. Думаю, вы выкажаце сваё меркаванне. Але галоўнае я сказаў. Мы (я маю на ўвазе УНС і Прэзідыум) ні ў якім разе нікому не перашкаджаем з органаў улады і не націскаем на іх. Кожны займаецца сваёй справай. Гэта ўжо дзесяцігоддзямі ў нас устаканілася, усе гэта разумеюць. А лічыць, што наш вышэйшы прадстаўнічы орган, УНС, (знаходзіцца. - Заўвага БЕЛТА) зверху і мае права рабіць усё ў краіне, - з такім падыходам жыць нельга", - заявіў беларускі лідар.

"Яшчэ раз паўтараю: ніякага дубліравання, ніякага націску. УНС павінен заняць сваё месца", - падкрэсліў беларускі лідар.

Пры гэтым кіраўнік дзяржавы звярнуў увагу, што ў цэлым месца і роля УНС вызначаны Канстытуцыяй. "Але гэта агульныя палажэнні, агульныя патрабаванні, агульныя функцыянальныя абавязкі УНС, а вось у дэталях, у канкрэтыцы ў нас бывае наадварот", - заўважыў Прэзідэнт і растлумачыў на прыкладзе, які датычыцца пытанняў нацыянальнай бяспекі. "Калі вызначана, што УНС прымае рашэнні ў плане нацыянальнай бяспекі (вайна і мір і іншае), - гэта толькі паўнамоцтвы УНС. Прэзідэнт уносіць (калі. - Заўвага БЕЛТА), не дай бог, вайна або пагроза вайны, - збіраем УНС, уносім прапанову, разглядаем і пераводзім краіну на ваенныя рэйкі, калі раптам заўтра вайна (я бяру крайні прыклад). На гэта паўнамоцтвы - ва Усебеларускага народнага сходу", - звярнуў увагу Аляксандр Лукашэнка. Такі ж падыход, паводле яго слоў, датычыцца і кадравых рашэнняў, якія знаходзяцца ў кампетэнцыі УНС.

Разам з тым кіраўнік дзяржавы папярэдзіў, каб на ўзроўні Прэзідыума УНС разглядаліся выключна важныя пытанні. "Гэта не значыць, што мы заўтра будзем збіраць, як пленумы ЦК, па чатыры разы на год пасяджэнні і будзем там нейкія абмяркоўваць пытанні, рабіць выгляд, што мы моцна працуем і заклапочаны нейкім пытаннем. УНС павінен займацца выключна ў адпаведнасці з Канстытуцыяй сваімі пытаннямі. З гэтага павінна зыходзіць і структура, і ўзаемаадносіны Прэзідыума, Старшыні Прэзідыума з дэлегатамі Усебеларускага народнага сходу", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Паводле яго слоў, пасяджэнні Прэзідыума УНС мэтазгодна праводзіць два-тры разы ў год. "Часціць або драбніць мы не будзем. Як назбіраліся пытанні - мы будзем праводзіць", - растлумачыў кіраўнік дзяржавы.

У парадак дня цяперашняга пасяджэння Прэзідыума УНС уключаны пытанні ўзаемадзеяння з дэлегатамі ў перыяд паміж пасяджэннямі УНС, якія павінны знайсці адлюстраванне ў пастаянным рэгламенце УНС (цяпер дзейнічае часовы рэгламент), неабходнасць павышэння статусу старшынь раённых выканаўчых камітэтаў у мэтах узмацнення іх ролі ў развіцці рэгіёнаў (рыхтуецца праект адпаведнага ўказа), а таксама пытанне аб колькасці суддзяў Вярхоўнага Суда.

Што датычыцца праекта ўказа, які рыхтуецца, Прэзідэнт растлумачыў: "Я спецыяльна яго вынес, маючы на ўвазе, што тут пашыранае пасяджэнне: і губернатары, і вышэйшыя службовыя асобы, якія маюць дачыненне да фарміравання ўзроўняў улады (прысутнічаюць. - Заўвага БЕЛТА). Вынес прапанову аб старшынях мясцовых выканаўчых органаў - старшынях райвыканкамаў (праект указа), каб вы маглі выказаць сваё меркаванне перш, чым гэты ўказ будзе падпісаны.

У ходзе мерапрыемства Аляксандр Лукашэнка дадаў яшчэ адзін пункт у парадак дня: "І яшчэ адно пытанне, якое я хацеў бы абмеркаваць за зачыненымі дзвярамі. Яно не павінна быць тайнай, але мы яго будзем пакуль так абмяркоўваць. Потым праінфармуем журналістаў і наша грамадства. Гэта пытанні бяспекі. Асабліва вось у гэты перыяд электаральны, ды і наогул пасля выбараў. Я вас праінфармую і ўнясу свае прапановы".

 
інтэрнэт вяшчанне
Зараз у эфіры:
17.40 Дзелавое жыццё (Англ.)

Далей:
18.00 Навіны з Беларусі (Англ.)


Расклад Iнтэрнет-вяшчання
Расклад спадарожнікавага вяшчання (рэкамендыцыі па прыёме тут)
Расклад FM-вяшчання
 
ВОДГУКІ І ПЫТАННІ


Dear
English Service
Radio Belarus,

Greetings to all staff and listeners of English Service of Radio Belarus.
We listen your webcast program. Your program quality is very nice. Your website is colorful & documented.
We liked your programs, News, and Current Affairs Program. We are interested about Culture, life style of Belarusian people, historical places, Tourist attraction and destination of Belarus.
Please send some program schedule (A19), Calendar , sticker, view card, Promotional items of Radio Belarus for our club members and students.
21st June was fifth International Yoga Day observed across the world. The theme for Yoga Day 2019 was "Yoga for Climate Action”. On this day, which is dedicated to inner and outer well-being of human body, people across the world practice yoga in groups. The International Day of Yoga aims to raise awareness worldwide of the many benefits of practicing yoga, a physical, mental and spiritual practice.
We send you some photos related the program which was held in our area on the occasion of International Yoga Day. Our club members are also practice some Yoga.
We are waiting for your reply.

With best wishes,
SHIVENDU PAUL
PRESIDENT
METALI LISTENERS' CLUB
INDIA

Answer:

Dear Shivendu Paul and Metali Listeners' Club,

dthank you for your comment! We'll send you some of our souvenirs ASAP.
Stay tuned and 73,
RBI


Hallo Radio Belarus,

ja der Dieter Leupold ist jetzt auch hier im Gästebuch vertreten... Super, bald sind wir alle zusammen hier im "Belarus Hörerclub", Dieter könnte 1.Vorsitzender werden und Jana und Elena Ehrernmitglieder, Helmut Matt Schriftführer, Alfred Albrecht Beisitzer und ich mache Hausmeister:-) Lutz Winkler wie fit bist Du bereits wieder, für Dich finden wir auch eine nette Aufgabe:-) Beste Grüße und ein schönes Wochenende.

Dietmar

Answer:

Lieber Dietmar,

das stimmt, für alle finden wir im Hörerklub eine Aufgabe!:)
Liebe Grüße und einen guten Start in die Woche!


Здравствуйте. Говоря о красоте природы Беларуси, о менталитете её жителей неотъемлемой чертой которого является гостеприимство хочется назвать Беларусь таким синонимом как Добрарусь.
Сосновский Кирилл.

Адказ:

Дзякуй за водгук!


Hallo Jana und Jelena,
Höre gerade den tollen Song 10:45 min ( Hörerbriefkasten) Was ist das für ein traditionelles Instrument im Soloteil, klingt etwas wie ein Dudelsack, aber der ist ja in Schottland:-)
LG
Dietmar Wolf

Адказ:

Lieber Dietmar,
das ist wirklich ein Dudelsack :) In Belarus wird es aber Dudá genannt. Eigentlich ist Duda ein belarussisches traditionelles Musikinstrument. Übrigens gibt es viele Arten und Formen von Dudelsack in verschiedenen Kulturen und Ländern von Südamerica bis Indien.
PS: das Lied ist Каляда На Балоце von Тутэйшая Шляхта. ;)
Beste Grüße


Dear sir
How are you. I am rasheed from Pakistan. I am listners of radio Belarus. All programe is informative & intersting. I am intersting in history & culture. Thanks. Please send me some datiles about radio.
Muhammad RASHEED KHAN
PAKISTAN

Адказ:

Dear Muhammad Rasheed Khan, thank you very much for listening to RBI! We'll send you a parcel via regular mail as soon as possible.
Stay tuned and 73!
RBI


Добрый день! Прошу уточнить, что за песня играла в субботу 29.09.2018 в период с 14.00 до 16.00 со словами "Маша Маруся...в Беларуси". Буду очень признательна за ответ.
Елена

Адказ:

Добрый день, Елена!
Интересующая вас музыкальная композиция - песня "Маня-Маруся", которую исполняет ансамбль "Сябры" (вокал: Валерий Рязанов)!
Спасибо, что Вы с нами!


Вiтаю радыё Беларусь! Я з`яуляюся сталым слухачом Вашай радыёстанцыi. Вельмi падабаюцца перадачы на замежных мовах, якiя даюць магчымасць не толькi даведацца, што адбываецца ў Беларусi i за яе межамi, але ж i ўдасканалiць веды ангельскай, нямецкай, французскай моваў, праслухаўшы перадачы. Хацелася б даведацца, цi плануе радыёстанцыя вяшчанне на FM у Мiнску, бо ў заходнiх рэгiёнах Беларусi радыёстанцыя на FM працуе. У шматнацыянальным Мiнску жыве шмат замежных грамадзян, таксама прыязджаюць турысты, якiя б маглi даведацца пра тое, што аббываецца ў краiне i за яе межамi праз радыё Беларусь. На сёння ў Мiнску няма нiводнай англамоўнай цi iншамоўнай радыёстанцыi. З павагай, ваш слухач Сяргей.
Адказ:
Сяргей, дзякуй за паведамленне! Сапраўды, у Мінску нашы перадачы ў ФМ-дыяпазоне не чуваць. Аднак вы можаце паслухаць абсалютна ўсе нашы перадачы непасрэдна на сайце радыё «Беларусь». Уверсе на старонцы ёсць два радкі: он-лайн вяшчанне і ФМ-вяшчанне. Так што далучайцеся да нас у Інтэрнэце!



частоты вяшчання
 

FM-перадатчыкі і частоты:

Ракітніца - 106.2 МГц
Гродна - 95.7 МГц
Свіслач - 104.4 МГц
Геранёны - 99.9 МГц
Браслаў - 106.6 МГц
Мядзель - 102.0 МГц


Спадарожнікавае вяшчанне:

тэхнічныя параметры глядзіце тут

Радыёперадачы
 

18.01 З Беларуссю ў сэрцы
22.01 Спадчына
Загрузка:
22.01 Дзень краіны