Аляксандру Лукашэнку далажылі аб наяўнасці шэрага праблем у функцыянаванні БДУ

Фота: belta.by


Прэзідэнту Беларусі Аляксандру Лукашэнку дакладваюць аб наяўнасці шэрага праблем у функцыянаванні Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Аб гэтым кіраўнік дзяржавы заявіў на нарадзе па актуальных пытаннях дзейнасці ВНУ, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Чаго граху таіць, да мяне даходзіць розная інфармацыя аб працэсах, што адбываюцца апошнім часам у ВНУ. Яны мяне насцярожваюць, - адзначыў кіраўнік дзяржавы. - Тым больш, я помню 2020 год, дзе вы "бліскуча" сябе паказалі. Але я вам ніякіх заўваг не рабіў. Напэўна, вы гэта заўважылі. Не крытыкаваў вас. Я лічыў, што вы ж прагрэсіўная частка нашага грамадства і самі з часам ацэніце ўсё тое, што вы тут нарабілі. Або нашы дзеці перш за ўсё. Ды і выкладчыкі вызначыліся, калі ўжо шчыра гаварыць. Таму любыя негатыўныя тэндэнцыі, нават самыя маленькія, у самым пачатку свайго развіцця, мяне насцярожваюць".

Сітуацыя ў БДУ ўважліва вывучалася рознымі ведамствамі, праведзены адкрытыя і закрытыя сустрэчы і гутаркі, атрымана пэўная інфармацыя. Гэтым займаліся Адміністрацыя Прэзідэнта, Беларускі інстытут стратэгічных даследаванняў, Нацыянальная акадэмія навук і іншыя дзяржаўныя органы. Гэта рабілася для таго, каб у далейшым пры прыняцці кіраўніком дзяржавы рашэнняў не было ніякіх памылак. У дакладах на імя кіраўніка дзяржавы ўказваўся шэраг істотных праблем у функцыянаванні ўніверсітэта, асноўнай з якіх з'яўляецца непрадуманая кадравая палітыка кіраўніцтва, недастатковая ўключанасць рэктарата ў адміністрацыйную работу, перш за ўсё рэктара. "Гэта цытата. Гэта пакуль не маё меркаванне", - адзначыў Прэзідэнт.

У дакладах адзначаліся недахопы ў частцы кадравых назначэнняў, арганізацыі ідэалагічнай і выхаваўчай работы з калектывам і студэнтамі.

"Так гэта ці не, у вас ёсць поўная магчымасць мяне пераканаць у адваротным. Пакуль я ў гэтым яшчэ не перакананы", - падкрэсліў беларускі лідар.

"Выснова, да якой прыйшлі адказныя асобы, у тым ліку Адміністрацыя Прэзідэнта (орган, які перш за ўсё займаецца кадравымі пытаннямі): дэцэнтралізацыя кіраўніцкай вертыкалі і слабая з'яднанасць працоўнага калектыву нясуць небяспеку страты кіруемасці вышэйшай навучальнай установай і страты лідзіруючых пазіцый у навуковай і адукацыйнай сферах", - сказаў Прэзідэнт.

Аб сітуацыі ў БДУ ў час нарады далажыў міністр адукацыі. Андрэй Іванец у цэлым адзначыў, што сістэма прафесійнай адукацыі ў Беларусі накіравана на падрыхтоўку спецыялістаў, якія адпавядаюць патрэбнасцям эканомікі. А Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт у гэтай сістэме - буйны адукацыйны, навукова-даследчы і вытворчы комплекс. У БДУ навучаюцца звыш 24 тыс. студэнтаў і магістрантаў, у тым ліку 4 тыс. замежных грамадзян з 62 краін. Адукацыйны працэс забяспечваюць больш за 3 тыс. выкладчыкаў.

У структуры ўніверсітэта 16 факультэтаў, 11 навучальных інстытутаў і адукацыйных устаноў, 4 навукова-даследчыя інстытуты і 2 нацыянальныя навукова-даследчыя цэнтры, 6 інавацыйных вытворчых прадпрыемстваў, навукова-тэхналагічны парк.

Гаворачы аб навуковай, адукацыйнай, ідэалагічнай і выхаваўчай рабоце ў БДУ, Андрэй Іванец прывёў у якасці прыкладу як пэўныя дасягненні, так і недахопы.

"Сёння па шэрагу напрамкаў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт займае лідзіруючыя пазіцыі ў нацыянальнай сістэме адукацыі. Але нельга не бачыць шэраг нявырашаных пытанняў, - дадаў міністр. - Першачарговымі задачамі для БДУ з'яўляюцца: вызначыць стратэгію развіцця ўніверсітэта як галоўнага навукова-адукацыйнага цэнтра, а таксама выбудаваць кадравую работу кіраўніцкага персаналу з ліку вядомых вучоных і педагогаў. БДУ павінен сумесна з вучонымі Нацыянальнай акадэміі навук суправаджаць і забяспечваць кадрамі шэраг высокатэхналагічных галін эканомікі, задаваць вектар іх развіцця".

"Нельга не бачыць, вы сказалі? Дык пералічайце, і пажадана персаніфікаваць. Так, рэктар за ўсё адказвае, але колькі прарэктараў у нас? Шэсць. Ні ў адной дзяржаўнай структуры я не дазваляю мець столькі намеснікаў. Шэсць прарэктараў - яны таксама нясуць адказнасць. Калі ёсць прэтэнзіі, вы іх пералічыце, і пажадана, каб як міністр назвалі, хто за гэтым стаіць", - адзначыў Прэзідэнт.

Адной з негатыўных тэндэнцый міністр, у прыватнасці, назваў нізкія вынікі ў навуковай сферы. Паводле яго слоў, універсітэт стаў выконваць менш заказаў для прадпрыемстваў, разбураецца сувязь з рэальным сектарам эканомікі. БДУ застаецца вядучым навуковым цэнтрам сярод іншых беларускіх ВНУ, але, лічыць міністр, вынікі работы ўніверсітэта маглі б быць значна вышэйшымі.

Адміністрацыя Прэзідэнта, як адзначалася кіраўніком дзяржавы, таксама вывучыла асобныя аспекты дзейнасці БДУ. Выявіліся недахопы ў дзейнасці кіраўніцкай вертыкалі, прабелы ў рабоце з кадрамі. Размова ідзе, напрыклад, аб вялікай колькасці звальненняў і слабай падрыхтоўцы кадраў вышэйшай кваліфікацыі, праблемах з кадравым рэзервам. Акрамя таго, дрэнна наладжана работа з моладдзю і студэнцкімі арганізацыямі. Часта яна проста фармальная. Усе гэтыя праблемы, калі іх не вырашыць, могуць прывесці да страты ВНУ статусу вядучага ўніверсітэта краіны, лічыць кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Ігар Сергяенка.

"У якасці першачарговых крокаў па стабілізацыі работы ўніверсітэта бачацца наступныя: выбудоўванне стратэгічнага курсу развіцця ВНУ, фарміраванне моцнага рэктарата і кіраўніцкай вертыкалі, мабілізацыя існуючага кадравага патэнцыялу для вырашэння задач, якія стаяць у сферы адукацыі, навукі і выхавання, перафармаціраванне ідэалагічнай і выхаваўчай работы праз уключэнне ўсіх катэгорый навучэнцаў з канструктыўнай ініцыятывай", - сказаў ён.

Разам з тым Аляксандр Лукашэнка згадзіўся не з усёй крытыкай, якая прагучала. Прэзідэнт у час нарады паразмаўляў з дэканамі факультэтаў, прафесарска-выкладчыцкім складам БДУ, каб даведацца і пра іх меркаванне аб сітуацыі ва ўніверсітэце. Як аказалася, яны былі настроены пазітыўна, адзначалі новыя станоўчыя падыходы ў вучэбна-адукацыйным працэсе і развіццё матэрыяльнай базы ўніверсітэта. Усе недахопы, падкрэслівалі супрацоўнікі ўніверсітэта, яны гатовы ўстараніць і пры неабходнасці рэарганізаваць сваю работу.

 
інтэрнэт вяшчанне
Зараз у эфіры:
19.20 Грамадзянская супольнасць (Пол.)

Далей:
19.40 У свеце беларускай літаратуры (Пол.)


Расклад Iнтэрнет-вяшчання
Расклад спадарожнікавага вяшчання (рэкамендыцыі па прыёме тут)
Расклад FM-вяшчання
 
ВОДГУКІ І ПЫТАННІ


Dear
English Service
Radio Belarus,

Greetings to all staff and listeners of English Service of Radio Belarus.
We listen your webcast program. Your program quality is very nice. Your website is colorful & documented.
We liked your programs, News, and Current Affairs Program. We are interested about Culture, life style of Belarusian people, historical places, Tourist attraction and destination of Belarus.
Please send some program schedule (A19), Calendar , sticker, view card, Promotional items of Radio Belarus for our club members and students.
21st June was fifth International Yoga Day observed across the world. The theme for Yoga Day 2019 was "Yoga for Climate Action”. On this day, which is dedicated to inner and outer well-being of human body, people across the world practice yoga in groups. The International Day of Yoga aims to raise awareness worldwide of the many benefits of practicing yoga, a physical, mental and spiritual practice.
We send you some photos related the program which was held in our area on the occasion of International Yoga Day. Our club members are also practice some Yoga.
We are waiting for your reply.

With best wishes,
SHIVENDU PAUL
PRESIDENT
METALI LISTENERS' CLUB
INDIA

Answer:

Dear Shivendu Paul and Metali Listeners' Club,

dthank you for your comment! We'll send you some of our souvenirs ASAP.
Stay tuned and 73,
RBI


Hallo Radio Belarus,

ja der Dieter Leupold ist jetzt auch hier im Gästebuch vertreten... Super, bald sind wir alle zusammen hier im "Belarus Hörerclub", Dieter könnte 1.Vorsitzender werden und Jana und Elena Ehrernmitglieder, Helmut Matt Schriftführer, Alfred Albrecht Beisitzer und ich mache Hausmeister:-) Lutz Winkler wie fit bist Du bereits wieder, für Dich finden wir auch eine nette Aufgabe:-) Beste Grüße und ein schönes Wochenende.

Dietmar

Answer:

Lieber Dietmar,

das stimmt, für alle finden wir im Hörerklub eine Aufgabe!:)
Liebe Grüße und einen guten Start in die Woche!


Здравствуйте. Говоря о красоте природы Беларуси, о менталитете её жителей неотъемлемой чертой которого является гостеприимство хочется назвать Беларусь таким синонимом как Добрарусь.
Сосновский Кирилл.

Адказ:

Дзякуй за водгук!


Hallo Jana und Jelena,
Höre gerade den tollen Song 10:45 min ( Hörerbriefkasten) Was ist das für ein traditionelles Instrument im Soloteil, klingt etwas wie ein Dudelsack, aber der ist ja in Schottland:-)
LG
Dietmar Wolf

Адказ:

Lieber Dietmar,
das ist wirklich ein Dudelsack :) In Belarus wird es aber Dudá genannt. Eigentlich ist Duda ein belarussisches traditionelles Musikinstrument. Übrigens gibt es viele Arten und Formen von Dudelsack in verschiedenen Kulturen und Ländern von Südamerica bis Indien.
PS: das Lied ist Каляда На Балоце von Тутэйшая Шляхта. ;)
Beste Grüße


Dear sir
How are you. I am rasheed from Pakistan. I am listners of radio Belarus. All programe is informative & intersting. I am intersting in history & culture. Thanks. Please send me some datiles about radio.
Muhammad RASHEED KHAN
PAKISTAN

Адказ:

Dear Muhammad Rasheed Khan, thank you very much for listening to RBI! We'll send you a parcel via regular mail as soon as possible.
Stay tuned and 73!
RBI


Добрый день! Прошу уточнить, что за песня играла в субботу 29.09.2018 в период с 14.00 до 16.00 со словами "Маша Маруся...в Беларуси". Буду очень признательна за ответ.
Елена

Адказ:

Добрый день, Елена!
Интересующая вас музыкальная композиция - песня "Маня-Маруся", которую исполняет ансамбль "Сябры" (вокал: Валерий Рязанов)!
Спасибо, что Вы с нами!


Вiтаю радыё Беларусь! Я з`яуляюся сталым слухачом Вашай радыёстанцыi. Вельмi падабаюцца перадачы на замежных мовах, якiя даюць магчымасць не толькi даведацца, што адбываецца ў Беларусi i за яе межамi, але ж i ўдасканалiць веды ангельскай, нямецкай, французскай моваў, праслухаўшы перадачы. Хацелася б даведацца, цi плануе радыёстанцыя вяшчанне на FM у Мiнску, бо ў заходнiх рэгiёнах Беларусi радыёстанцыя на FM працуе. У шматнацыянальным Мiнску жыве шмат замежных грамадзян, таксама прыязджаюць турысты, якiя б маглi даведацца пра тое, што аббываецца ў краiне i за яе межамi праз радыё Беларусь. На сёння ў Мiнску няма нiводнай англамоўнай цi iншамоўнай радыёстанцыi. З павагай, ваш слухач Сяргей.
Адказ:
Сяргей, дзякуй за паведамленне! Сапраўды, у Мінску нашы перадачы ў ФМ-дыяпазоне не чуваць. Аднак вы можаце паслухаць абсалютна ўсе нашы перадачы непасрэдна на сайце радыё «Беларусь». Уверсе на старонцы ёсць два радкі: он-лайн вяшчанне і ФМ-вяшчанне. Так што далучайцеся да нас у Інтэрнэце!



частоты вяшчання
 

FM-перадатчыкі і частоты:

Ракітніца - 106.2 МГц
Гродна - 95.7 МГц
Свіслач - 104.4 МГц
Геранёны - 99.9 МГц
Браслаў - 106.6 МГц
Мядзель - 102.0 МГц


Спадарожнікавае вяшчанне:

тэхнічныя параметры глядзіце тут

Радыёперадачы
 

18.01 З Беларуссю ў сэрцы
22.01 Спадчына
Загрузка:
22.01 Дзень краіны