Ад жыллёвага будаўніцтва да рамеснай дзейнасці. Падрабязнасці нарады Прэзідэнта з кіраўніцтвам Савета Міністраў

Фота belta.by


Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 19 жніўня сабраў нараду з кіраўніцтвам Савета Міністраў.

"Традыцыйная нарада з удзелам зацікаўленых, членаў урада і губернатараў", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка ў пачатку сустрэчы.

На разгляд кіраўніка дзяржавы вынесена некалькі важных пытанняў у сферах эканомікі і сацыяльнай палітыкі, і першае з іх - спрашчэнне працэдур будаўніцтва і крэдытавання жылля.

Якія навацыі чакаюць жыллёвае будаўніцтва

"Як мы заўсёды гаворым, Беларусь - дзяржава для народа. Таму ўсе рашэнні павінны прымацца ў інтарэсах людзей. І адной з нашых прыярытэтных задач было і застаецца забеспячэнне грамадзян жыллём. Уласны дах над галавой важны для любога чалавека. Асабліва для маладой сям'і. Гэта яе ўпэўненасць у заўтрашнім дні", - сказаў Прэзідэнт.

Аляксандр Лукашэнка раней даручаў ураду комплексна падысці да паляпшэння заканадаўства ў гэтай галіне. Ён канстатаваў, што статыстыка па ўводзе жылля другі год запар адмоўная. "У чым пытанне?" - удакладніў кіраўнік дзяржавы.

У справаздачах аналітыкаў адна з першых прычын адтоку кадраў з невялікіх населеных пунктаў - адсутнасць магчымасці набыць уласнае жыллё або хаця б засяліцца ў арганізаванае камфортнае і добраўпарадкаванае арэнднае жыллё.

"Сёння трэба надаць новы імпульс жыллёваму будаўніцтву ў вёсцы, у тым ліку індывідуальных дамоў, будаўніцтву прадпрыемствамі арэнднага жылля для сваіх работнікаў. Урадам прапанаваны комплекс навацый: ад спрашчэння падключэння да інжынернай інфраструктуры індывідуальных дамоў да пашырэння фінансавай падтрымкі маладым сем'ям (да 31 года)", - расказаў Прэзідэнт.

Усе навацыі былі разгледжаны экспертным саветам пры Савеце Рэспублікі, у Камітэце дзяржкантролю і Адміністрацыі Прэзідэнта. Аднак, паводле слоў Аляксандра Лукашэнкі, агульнай згоды па дакументах не дасягнута.

Кіраўнік дзяржавы спытаў у міністра архітэктуры і будаўніцтва, ці сапраўды ўсе меры, якія прапануюцца, спрашчаюць працэдуры будаўніцтва (каб не атрымалася бачнасць замест вырашэння пытання), ці дазволіць абноўленае заканадаўства разгарнуць жыллёвае будаўніцтва і як у гэтых працэдурах задзейнічаны банкаўскі сектар, ці будзе ў запланаванай падтрымкі дастатковае фінансаванне.

Як у Беларусі прапануюць кансалідаваць транспартныя сістэмы

Другой тэмай нарады стала ўдасканаленне транспартнай інфраструктуры. Аляксандр Лукашэнка расказаў, што больш як год таму да яго звярнуўся інвестар з прапановай аб стварэнні адзінага нацыянальнага аператара. Планавалася аб'яднаць пад яго крылом усе існуючыя ў краіне інтэлектуальныя транспартныя сістэмы (платныя дарогі, парковачную сістэму, вагагабарытны кантроль, сістэму фотафіксацыі парушэнняў).

"Было даручана вельмі падрабязна прапрацаваць гэту тэму ва ўрадзе. Зразумела, выключна ў дзяржаўных інтарэсах. Прынамсі, каб было лепш, чым цяпер, і гэта выяўлялася ў фінансах. Паколькі, калі праводзіць ужо лічбавую трансфармацыю транспартнай інфраструктуры, то самым перадавым і зручным для людзей спосабам", - падкрэсліў Прэзідэнт.

У прыклад ён прывёў сітуацыю з паркоўкамі, назваўшы яе "поўным хаосам". У самым населеным нашым горадзе - Мінску - нямала аматараў запхнуць сваю машыну куды хочаце. Нават пры наяўнасці платных зон, размешчаных па ўсім цэнтры, ёсць такія грамадзяне, якія аўтамабіль там паставяць, але не заплацяць, гэта значыць плацежнай дысцыпліны няма. І прапаноў па яе ўстанаўленні таксама няма", - заўважыў кіраўнік дзяржавы.

"Таму галоўнае пытанне такое: ці сапраўды адзіны нацыянальны аператар умацуе дарожную і грамадскую бяспеку, а таксама зможа павысіць фінансавую і тэхналагічную дысцыпліну? Калі так, то які аб'ём інвестыцый спатрэбіцца для рэалізацыі праекта? Якія тэрміны акупнасці? Ці падлічаны будучыя паступленні ў бюджэт? - абазначыў шэраг пытанняў Аляксандр Лукашэнка.

Паводле яго слоў, пакуль выразнага і зразумелага адказу на іх няма. У сувязі з гэтым Прэзідэнт даручыў далажыць, якія выгады нясе краіне прапанаваная кансалідацыя сістэм, наколькі дакладныя прагназуемыя інвестарам эканамічныя эфекты або ў яго "бізнес-плане" галоўны фактар росту - гэта павышэнне тарыфаў."Чакаю тлумачэнняў, за кошт чаго можна дасягнуць эканоміі бюджэтных сродкаў, аб якой заяўляе інвестар", - дадаў кіраўнік дзяржавы.

Як у жывёлагадоўлі пазбавіцца ад нарматыўнага выбыцця жывёлы

Сярод пытанняў, вынесеных на абмеркаванне на ўзроўні кіраўніка дзяржавы, было пытанне са сферы сельскай гаспадаркі, якое выклікае занепакоенасць, - выбракоўка буйной рагатай жывёлы.

Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што ў аграпрамысловы сектар Беларусі пастаянна ўкладваюцца каласальныя сілы і сродкі. Нядаўна запушчаны чарговы віток мадэрнізацыі.

Прыкладаемыя намаганні даюць пэўны эфект. Ёсць дадатная дынаміка ў жывёлагадоўлі: у бягучым годзе вытворчасць малака павялічылі на 6,5 працэнта, жывёлы і птушкі - амаль на 4,5 працэнта.

"Аднак за гэтымі лічбамі стаіць страшная колькасць загінулага пагалоўя", - звярнуў увагу кіраўнік дзяржавы. Паводле даных Камітэта дзяржкантролю, амаль паўсюдна асноўнае выбыццё - з-за хвароб. Толькі за паўгода загінула 70 тыс. галоў. Сярод іх цялят ад нараджэння да паўгода - больш за палову, амаль 40 тыс.

"Гэта абуральная безгаспадарчасць. Калі некалі ў мужыка ў вёсцы карова гінула, гэта было трагедыяй сусветнага маштабу. Цяпер чамусьці прывыклі хавацца за нарматывамі і стандартамі. Жудасць! Якія яшчэ нарматывы (асабліва ў Магілёўскай вобласці) па падзяжы жывёлы", - крытычна заўважыў кіраўнік дзяржавы.

Прэзідэнт запатрабаваў, каб быў толькі адзін зразумелы стандарт - здаровая жывёла, якая ўтрымліваецца ў добрых умовах. І тады не будзе выбыцця - ні нарматыўнага, ні звышнарматыўнага.

Асаблівую ўвагу кіраўнік дзяржавы звярнуў на пытанне камплектавання малочнатаварных комплексаў, якіх па краіне пабудавана нямала. "Каго мы там доім? Калі карову, то чаму з казіным удоем?" - спытаў Аляксандр Лукашэнка.У ходзе нарады міністр сельскай гаспадаркі прадметна далажыў аб стане спраў па выбракоўцы буйной рагатай жывёлы і аб тым, якія меры прымаюцца для камплектавання малочнатаварных комплексаў высокапрадукцыйным пагалоўем.

Якімі відамі дзейнасці дазволяць займацца рамеснікам

Адной з тэм мерапрыемства ў кіраўніка дзяржавы стала ажыццяўленне рамеснай дзейнасці. Прэзідэнт нагадаў, што ў гэтым годзе прыняты абноўлены закон па пытаннях прадпрымальніцкай дзейнасці, з якога вынікае, што рамеснікі становяцца часткай прадпрымальніцкай супольнасці.

"Па прапанове ўрада з 1 кастрычніка гэтага года можна стаць рамеснікам выключна па ўстаноўленым пераліку відаў дзейнасці. Гэты пералік павінен быць у бліжэйшы час вызначаны ўрадам", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Таксама плануецца падпісанне адпаведнага ўказа кіраўніка дзяржавы. У сувязі з гэтым Прэзідэнт пацікавіўся, якія менавіта змяненні прапануюцца і чым абумоўлены гэты выбар, ці абмяркоўваліся гэтыя змяненні з насельніцтвам.

"Трэба звярнуць увагу, ці не створыць прапанаванае рэфармаванне перадумовы для пераходу часткі рамеснікаў, напрамкі дзейнасці якіх выпадуць з пераліку, у ценявы сектар", - удакладніў Аляксандр Лукашэнка. У ліку пытанняў, якія абазначыў Прэзідэнт, - захаванне культурнай спадчыны Беларусі і патрабаванне ў ходзе пераўтварэнняў не страціць якое-небудзь рэдкае рамяство.

 
інтэрнэт вяшчанне
Зараз у эфіры:
13.40 Навіны (Англ.) (п.)

Далей:
14.00 МЗС: навіны,аналіз, каментарыі (Ісп.) (п.)


Расклад Iнтэрнет-вяшчання
Расклад спадарожнікавага вяшчання (рэкамендыцыі па прыёме тут)
Расклад FM-вяшчання
 
ВОДГУКІ І ПЫТАННІ


Dear
English Service
Radio Belarus,

Greetings to all staff and listeners of English Service of Radio Belarus.
We listen your webcast program. Your program quality is very nice. Your website is colorful & documented.
We liked your programs, News, and Current Affairs Program. We are interested about Culture, life style of Belarusian people, historical places, Tourist attraction and destination of Belarus.
Please send some program schedule (A19), Calendar , sticker, view card, Promotional items of Radio Belarus for our club members and students.
21st June was fifth International Yoga Day observed across the world. The theme for Yoga Day 2019 was "Yoga for Climate Action”. On this day, which is dedicated to inner and outer well-being of human body, people across the world practice yoga in groups. The International Day of Yoga aims to raise awareness worldwide of the many benefits of practicing yoga, a physical, mental and spiritual practice.
We send you some photos related the program which was held in our area on the occasion of International Yoga Day. Our club members are also practice some Yoga.
We are waiting for your reply.

With best wishes,
SHIVENDU PAUL
PRESIDENT
METALI LISTENERS' CLUB
INDIA

Answer:

Dear Shivendu Paul and Metali Listeners' Club,

dthank you for your comment! We'll send you some of our souvenirs ASAP.
Stay tuned and 73,
RBI


Hallo Radio Belarus,

ja der Dieter Leupold ist jetzt auch hier im Gästebuch vertreten... Super, bald sind wir alle zusammen hier im "Belarus Hörerclub", Dieter könnte 1.Vorsitzender werden und Jana und Elena Ehrernmitglieder, Helmut Matt Schriftführer, Alfred Albrecht Beisitzer und ich mache Hausmeister:-) Lutz Winkler wie fit bist Du bereits wieder, für Dich finden wir auch eine nette Aufgabe:-) Beste Grüße und ein schönes Wochenende.

Dietmar

Answer:

Lieber Dietmar,

das stimmt, für alle finden wir im Hörerklub eine Aufgabe!:)
Liebe Grüße und einen guten Start in die Woche!


Здравствуйте. Говоря о красоте природы Беларуси, о менталитете её жителей неотъемлемой чертой которого является гостеприимство хочется назвать Беларусь таким синонимом как Добрарусь.
Сосновский Кирилл.

Адказ:

Дзякуй за водгук!


Hallo Jana und Jelena,
Höre gerade den tollen Song 10:45 min ( Hörerbriefkasten) Was ist das für ein traditionelles Instrument im Soloteil, klingt etwas wie ein Dudelsack, aber der ist ja in Schottland:-)
LG
Dietmar Wolf

Адказ:

Lieber Dietmar,
das ist wirklich ein Dudelsack :) In Belarus wird es aber Dudá genannt. Eigentlich ist Duda ein belarussisches traditionelles Musikinstrument. Übrigens gibt es viele Arten und Formen von Dudelsack in verschiedenen Kulturen und Ländern von Südamerica bis Indien.
PS: das Lied ist Каляда На Балоце von Тутэйшая Шляхта. ;)
Beste Grüße


Dear sir
How are you. I am rasheed from Pakistan. I am listners of radio Belarus. All programe is informative & intersting. I am intersting in history & culture. Thanks. Please send me some datiles about radio.
Muhammad RASHEED KHAN
PAKISTAN

Адказ:

Dear Muhammad Rasheed Khan, thank you very much for listening to RBI! We'll send you a parcel via regular mail as soon as possible.
Stay tuned and 73!
RBI


Добрый день! Прошу уточнить, что за песня играла в субботу 29.09.2018 в период с 14.00 до 16.00 со словами "Маша Маруся...в Беларуси". Буду очень признательна за ответ.
Елена

Адказ:

Добрый день, Елена!
Интересующая вас музыкальная композиция - песня "Маня-Маруся", которую исполняет ансамбль "Сябры" (вокал: Валерий Рязанов)!
Спасибо, что Вы с нами!


Вiтаю радыё Беларусь! Я з`яуляюся сталым слухачом Вашай радыёстанцыi. Вельмi падабаюцца перадачы на замежных мовах, якiя даюць магчымасць не толькi даведацца, што адбываецца ў Беларусi i за яе межамi, але ж i ўдасканалiць веды ангельскай, нямецкай, французскай моваў, праслухаўшы перадачы. Хацелася б даведацца, цi плануе радыёстанцыя вяшчанне на FM у Мiнску, бо ў заходнiх рэгiёнах Беларусi радыёстанцыя на FM працуе. У шматнацыянальным Мiнску жыве шмат замежных грамадзян, таксама прыязджаюць турысты, якiя б маглi даведацца пра тое, што аббываецца ў краiне i за яе межамi праз радыё Беларусь. На сёння ў Мiнску няма нiводнай англамоўнай цi iншамоўнай радыёстанцыi. З павагай, ваш слухач Сяргей.
Адказ:
Сяргей, дзякуй за паведамленне! Сапраўды, у Мінску нашы перадачы ў ФМ-дыяпазоне не чуваць. Аднак вы можаце паслухаць абсалютна ўсе нашы перадачы непасрэдна на сайце радыё «Беларусь». Уверсе на старонцы ёсць два радкі: он-лайн вяшчанне і ФМ-вяшчанне. Так што далучайцеся да нас у Інтэрнэце!



частоты вяшчання
 

FM-перадатчыкі і частоты:

Ракітніца - 106.2 МГц
Гродна - 95.7 МГц
Свіслач - 104.4 МГц
Геранёны - 99.9 МГц
Браслаў - 106.6 МГц
Мядзель - 102.0 МГц


Спадарожнікавае вяшчанне:

тэхнічныя параметры глядзіце тут

Радыёперадачы
 

18.01 З Беларуссю ў сэрцы
22.01 Спадчына
Загрузка:
22.01 Дзень краіны