Фота: belta.by
Інтэграцыйныя працэсы на еўразійскай прасторы становяцца больш інтэнсіўнымі. Аб гэтым заявіў журналістам намеснік прэм'ер-міністра Беларусі Ігар Петрышэнка, падводзячы вынікі пасяджэнняў Савета кіраўнікоў урадаў ШАС, Еўразійскага міжурадавага савета і Савета кіраўнікоў урадаў СНД, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Інтэграцыйны дух захоўваецца і інтэнсіфікуецца. Наша работа дае вынікі менавіта дзякуючы інтэграцыйнаму супрацоўніцтву краін і дзякуючы фарматам ЕАЭС, СНД, ШАС. На выступленнях, асабліва ў час пасяджэння ШАС, з вуснаў усіх кіраўнікоў дэлегацый гучаў пасыл аб духу шматпалярнасці, праве дзяржаў самім вызначаць свой лёс", - сказаў Ігар Петрышэнка.
На пасяджэнні на пляцоўцы ШАС беларускі бок акрэсліў перспектыўныя напрамкі развіцця арганізацыі. "Мы таксама папрасілі калег, каб яны паскорылі ўнутрыдзяржаўныя працэдуры і мы маглі аформіць паўнацэннае членства нашай краіны ў арганізацыі. Вылучылі шэраг ініцыятыў у сферы разлікаў, лагістыкі, культурна-гуманітарнага супрацоўніцтва. У тым ліку прапанавана правесці дзень нацыянальных культур ШАС у рамках "Славянскага базару ў Віцебску" пад эгідай міністраў культуры краін ШАС", - адзначыў віцэ-прэм'ер.
Што датычыцца Еўразійскага міжурадавага савета ў вузкім складзе, то адбыўся грунтоўны, канструктыўны дыялог. Кіраўнікі ўрадаў знайшлі развязкі па многіх аспектах, у тым ліку па падрыхтоўцы і адабрэнні падагульняючага дакумента, які будзе прадстаўлены кіраўнікам дзяржаў, - дэкларацыі аб далейшым развіцці эканамічных працэсаў у рамках ЕАЭС да 2030 года і на перыяд да 2045 года "Еўразійскі эканамічны шлях". "Кіраўнікі ўрадаў абмеркавалі шэраг фармулёвак, якія заставаліся няўзгодненымі, і мы знайшлі рашэнні адносна энергетычных рынкаў, транспартнага складніка, фінансавых аспектаў развіцця саюза", - дадаў Ігар Петрышэнка.
Таксама вельмі важны дакумент, прыняты ў мэтах выканання даручэнняў кіраўнікоў дзяржаў, - аб фінансаванні міждзяржаўных праграм з бюджэту ЕАЭС. Было прынята рашэнне, што 10 працэнтаў ад пералічаных антыдэмпінгавых пошлін будуць накіроўвацца на субсідзіраванне працэнтных ставак па крэдытах, звязаных з рэалізацыяй буйных міждзяржаўных праектаў. Дэталёвы механізм прыняты і зацверджаны кіраўнікамі ўрадаў.
Акрамя таго, абмяркоўвалася пытанне стварэння рэйтынгавага агенцтва ў рамках ЕАЭС. "Расія ўзяла на сябе такую місію - падрыхтаваць адпаведную канцэпцыю, каб у нас у рамках нашага саюза можна было складаць рэйтынг па тых аспектах, якія звязаны з развіццём нашага супрацоўніцтва з трэцімі краінамі. Гэта датычыцца пагадненняў аб зоне свабоднага гандлю, таму што мы выходзім ад імя саюза на рынкі трэціх краін. Гэта і Іран, і В'етнам, і Сербія. Для нас вельмі важна, каб гэтыя краіны маглі смела развіваць з намі супрацоўніцтва", - падкрэсліў віцэ-прэм'ер.
Паводле яго слоў, адбыўся зацікаўлены абмен думкамі, звязаны з развіццём электратранспарту. Кіраўнікі ўрадаў дамовіліся, што бяспошлінны ўвоз электратранспарту будзе прадоўжаны на тых жа ўмовах, якія ёсць у 2023 годзе. "Гэта значыць квота для Беларусі - 15 тыс. аўтамабіляў, каб мы маглі развіваць інфраструктуру і падтрымаць нашых людзей, якія жадаюць перасесці на электратранспарт", - удакладніў Ігар Петрышэнка.
Абмяркоўваліся і іншыя тэмы, уключаючы энергетыку. Даручана прадоўжыць работу па рынках газу, нафты і нафтапрадуктаў. Акрамя таго, зацверджаны правілы ўзаемнага гандлю электрычнай энергіяй і правілы вызначэння і размеркавання прапускной здольнасці міждзяржаўных сячэнняў.
Што датычыцца СНД, тут мы знаходзімя на стадыі ўнутрыдзяржаўных працэдур для ўступлення ў сілу пагаднення аб свабодным гандлі паслугамі. Пагадненне падпісана, цяпер задача - каб яно пачало працаваць на практыцы. Таксама зацверджаны план мерапрыемстваў па падрыхтоўцы і святкаванні ў 2025 годзе ў Садружнасці Незалежных Дзяржаў 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне", - дадаў віцэ-прэм'ер.
Answer:
Dear Shivendu Paul and Metali Listeners' Club,
dthank you for your comment! We'll send you some of our souvenirs ASAP.
Stay tuned and 73,
RBI
Hallo Radio Belarus,
ja der Dieter Leupold ist jetzt auch hier im Gästebuch vertreten... Super, bald sind wir alle zusammen hier im "Belarus Hörerclub", Dieter könnte 1.Vorsitzender werden und Jana und Elena Ehrernmitglieder, Helmut Matt Schriftführer, Alfred Albrecht Beisitzer und ich mache Hausmeister:-) Lutz Winkler wie fit bist Du bereits wieder, für Dich finden wir auch eine nette Aufgabe:-) Beste Grüße und ein schönes Wochenende.
Dietmar
Answer:
Lieber Dietmar,
das stimmt, für alle finden wir im Hörerklub eine Aufgabe!:)
Liebe Grüße und einen guten Start in die Woche!
Адказ:
Дзякуй за водгук!
Hallo Jana und Jelena,
Höre gerade den tollen Song 10:45 min ( Hörerbriefkasten) Was ist das für ein traditionelles Instrument im Soloteil, klingt etwas wie ein Dudelsack, aber der ist ja in Schottland:-)
LG
Dietmar Wolf
Адказ:
Lieber Dietmar,
das ist wirklich ein Dudelsack :) In Belarus wird es aber Dudá genannt. Eigentlich ist Duda ein belarussisches traditionelles Musikinstrument. Übrigens gibt es viele Arten und Formen von Dudelsack in verschiedenen Kulturen und Ländern von Südamerica bis Indien.
PS: das Lied ist Каляда На Балоце von Тутэйшая Шляхта. ;)
Beste Grüße
Dear sir
How are you. I am rasheed from Pakistan. I am listners of radio Belarus. All programe is informative & intersting. I am intersting in history & culture. Thanks. Please send me some datiles about radio.
Muhammad RASHEED KHAN
PAKISTAN
Адказ:
Dear Muhammad Rasheed Khan, thank you very much for listening to RBI! We'll send you a parcel via regular mail as soon as possible.
Stay tuned and 73!
RBI
Добрый день! Прошу уточнить, что за песня играла в субботу 29.09.2018 в период с 14.00 до 16.00 со словами "Маша Маруся...в Беларуси". Буду очень признательна за ответ.
Елена
Адказ:
Добрый день, Елена!
Интересующая вас музыкальная композиция - песня "Маня-Маруся", которую исполняет ансамбль "Сябры" (вокал: Валерий Рязанов)!
Спасибо, что Вы с нами!
Вiтаю радыё Беларусь! Я з`яуляюся сталым слухачом Вашай радыёстанцыi. Вельмi падабаюцца перадачы на замежных мовах, якiя даюць магчымасць не толькi даведацца, што адбываецца ў Беларусi i за яе межамi, але ж i ўдасканалiць веды ангельскай, нямецкай, французскай моваў, праслухаўшы перадачы. Хацелася б даведацца, цi плануе радыёстанцыя вяшчанне на FM у Мiнску, бо ў заходнiх рэгiёнах Беларусi радыёстанцыя на FM працуе. У шматнацыянальным Мiнску жыве шмат замежных грамадзян, таксама прыязджаюць турысты, якiя б маглi даведацца пра тое, што аббываецца ў краiне i за яе межамi праз радыё Беларусь. На сёння ў Мiнску няма нiводнай англамоўнай цi iншамоўнай радыёстанцыi. З павагай, ваш слухач Сяргей.
Адказ:
Сяргей, дзякуй за паведамленне! Сапраўды, у Мінску нашы перадачы ў ФМ-дыяпазоне не чуваць. Аднак вы можаце паслухаць абсалютна ўсе нашы перадачы непасрэдна на сайце радыё «Беларусь». Уверсе на старонцы ёсць два радкі: он-лайн вяшчанне і ФМ-вяшчанне. Так што далучайцеся да нас у Інтэрнэце!
FM-перадатчыкі і частоты:
Ракітніца - 106.2 МГц
Гродна - 95.7 МГц
Свіслач - 104.4 МГц
Геранёны - 99.9 МГц
Браслаў - 106.6 МГц
Мядзель - 102.0 МГц
Спадарожнікавае вяшчанне:
тэхнічныя параметры глядзіце тут