Нафтаперапрацоўчы гігант – панарама вытворчых магутнасцей ААТ «Нафтан». Фота: belta.by
Горад Наваполацк, а на пачатку – пасёлак Полацкі ўзнік на карце краіны як патэнцыяльны гігант нафтаперапрацоўчай і нафтахімічнай прамысловасці. Будаўніцтва завода на гэтых землях пачалося па распараджэнні Савета Міністраў СССР у 1958 годзе. Месца адпавядала ключавым крытэрыям. Блізкае знаходжанне да заходняй мяжы былога СССР, што дазваляла забяспечваць нафтапрадуктамі навакольныя рэгіёны і адпраўляць прадукцыю на экспарт. Таксама немалаважным фактарам аказалася суседства з Полацкам – тагачасным буйным транспартным вузлом.
Кіраўнікі БССР на чале з першым сакратаром ЦК КПБ К.Т. Мазуравым на будаўнічай пляцоўцы (1961 г.). Фота: naftan.by
Першапачаткова магутнасць завода была разлічана на перапрацоўку 6 млн. тон сырой нафты ў год, сёння гэтая лічба павялічылася ўдвая. Зараз «Нафтан» – гэта адкрытае акцыянернае таварыства, куды ўваходзіць таксама завод «Палімір». Акрамя таго, ААТ «Нафтан» стаў заснавальнікам сумеснага прадпрыемства па вытворчасці прысадак «ЛЛК-Нафтан». Пра вытворчы працэс і сацыяльную стратэгію прадпрымества гутарым з намеснікам генеральнага дырэктара ААТ «Нафтан» Сяргеем Яўтушыкам.
تم إعداد قضية المعلومات على أساس المواد الراديو البيلاروسية الخاصة، وكالة المعلومات بيلتا ومصادر أخرى.