ААТ «НАФТАН»: перапрацоўка 12 млн. тон сыравіны ў год, 70% экспартнай прадукцыі і 10 тысяч супрацоўнікаў

Нафтаперапрацоўчы гігант – панарама вытворчых магутнасцей ААТ «Нафтан». Фота: belta.by

Горад Наваполацк, а на пачатку – пасёлак Полацкі ўзнік на карце краіны як патэнцыяльны гігант нафтаперапрацоўчай і нафтахімічнай прамысловасці. Будаўніцтва завода на гэтых землях пачалося па распараджэнні Савета Міністраў СССР у 1958 годзе. Месца адпавядала ключавым крытэрыям. Блізкае знаходжанне да заходняй мяжы былога СССР, што дазваляла забяспечваць нафтапрадуктамі навакольныя рэгіёны і адпраўляць прадукцыю на экспарт. Таксама немалаважным фактарам аказалася суседства з Полацкам – тагачасным буйным транспартным вузлом.


Кіраўнікі БССР на чале з першым сакратаром ЦК КПБ К.Т. Мазуравым на будаўнічай пляцоўцы (1961 г.). Фота: naftan.by

Першапачаткова магутнасць завода была разлічана на перапрацоўку 6 млн. тон сырой нафты ў год, сёння гэтая лічба павялічылася ўдвая. Зараз «Нафтан» – гэта адкрытае акцыянернае таварыства, куды ўваходзіць таксама завод «Палімір». Акрамя таго, ААТ «Нафтан» стаў заснавальнікам сумеснага прадпрыемства па вытворчасці прысадак «ЛЛК-Нафтан». Пра вытворчы працэс і сацыяльную стратэгію прадпрымества гутарым з намеснікам генеральнага дырэктара ААТ «Нафтан» Сяргеем Яўтушыкам.

аудио: 
Інтэрв'ю з намеснікам генеральнага дырэктара ААТ “НАФТАН” Сяргеем Яўтушыкам
 
Emissions sur Internet
concours de selfies
 
Nos fréquences
 

Les emetteurs FM et leur couverture:

Rakitnitsa – 106.2 MHz
Grodno – 95.7 MHz
Svisloch – 104.4 MHz
Gerniony – 99.9 MHz
Braslav – 106.6 MHz
Miadel – 102.0 MHz


Radiodiffusion par satellite :

voir les paramètres de réception ici

Diffusions