Беларус Ігар Бокій заваяваў бронзавую ўзнагароду на Паралімпійскіх гульнях у Рыа

Беларус Ігар Бокій заваяваў бронзавую ўзнагароду на Паралімпійскіх гульнях у Рыа-дэ-Жанэйра.

У фінальным заплыве на дыстанцыі 100 м брасам ён паказаў час 1 мін 06,71 сек. Вышэй у падагульняючым пратаколе размясціліся Аляксей Фядына з Украіны і Фірдаўсбек Мусабекаў з Узбекістана, якія паказалі аднолькавы рэзультат - 1 мін 04,94 сек.

Для Ігара Бокія бронзавая ўзнагарода стала трэцяй. Раней беларус перамагаў на дыстанцыях 100 м батэрфляем і 200 м комплексным плаваннем. Усяго ж у актыве атлета-паралімпійца ўжо дзевяць узнагарод. Чатыры гады таму ў Лондане ён заваяваў пяць залатых і адну бронзавую ўзнагароду.

У спаборніцтвах па адаптыўным (акадэмічным) веславанні беларуска Людміла Волчак заняла пятае месца. Плыўчыха Настасся Зудзілава стала сёмай на дыстанцыі 100 м брасам.

У медальным заліку летняй Паралімпіяды Беларусь з чатырма ўзнагародамі займае 24-е месца. Лідзіруюць інваспартсмены з Кітая - 92 медалі, 39 з якіх - залатыя. Паралімпійскія гульні ў Рыа-дэ-Жанэйра завершацца 18 верасня.

تم إعداد قضية المعلومات على أساس المواد الراديو البيلاروسية الخاصة، وكالة المعلومات بيلتا ومصادر أخرى.

المقابلات والبرامج

" بيلاروس بين يديك !"
" بيلاروس بين يديك !"
" بيلاروس بين يديك !"
" بيلاروس بين يديك !"
" بيلاروس بين يديك !"
" بيلاروس بين يديك !"
" بيلاروس بين يديك !"

 
البث عبر الإنترنت
الآن في البرنامج:

وعلاوة على ذلك في البرنامج:


جدول البث عبر الإنترنت
جدول البث الساتلي (هنا توصيات بشأن القبول)