Беларусь паслядоўна прытрымліваецца неабходнасці ўмацавання рэжыму раззбраення і нераспаўсюджвання, у тым ліку ў сферы біялогіі. Аб гэтым заявіў намеснік начальніка ўпраўлення міжнароднай бяспекі і кантролю над узбраеннямі Міністэрства замежных спраў Беларусі Мікалай Аўсянка, выступаючы на пасяджэнні падрыхтоўчага камітэта Агляднай канферэнцыі Канвенцыі аб забароне біялагічнай і таксіннай зброі (КБТЗ), якое праходзіць у Жэневе 8-12 жніўня, паведамілі ў прэс-службе МЗС.
У склад беларускай дэлегацыі ўваходзяць прадстаўнікі Міністэрства замежных спраў, а таксама Рэспубліканскага навукова-практычнага цэнтра эпідэміялогіі і мікрабіялогіі.
Мікалай Аўсянка падкрэсліў, што Беларусь мае патэнцыял і распрацоўкі ў галіне біябяспекі і гатова далучыцца да намаганняў міжнароднай супольнасці па ўмацаванні мер даверу паміж краінамі ў справе выканання КБТЗ.
Удзельнікі сустрэчы былі таксама азнаёмлены з вынікамі партнёрскага агляду выканання рэзалюцыі Савета Бяспекі ААН 1540, які прайшоў у Мінску ў жніўні 2016 года.
تم إعداد قضية المعلومات على أساس المواد الراديو البيلاروسية الخاصة، وكالة المعلومات بيلتا ومصادر أخرى.