фота: www.belta.by
Беларусь гатова працаваць з кампаніяй Stadler Rail Group і рэалізоўваць яе прапановы. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў на сустрэчы з генеральным дырэктарам і ўладальнікам кампаніі Петэрам Шпулерам.
"Вы ў нас стварылі амаль 500 вельмі высокапрадукцыйных рабочых месц, вы займаецеся інавацыямі - гэта, як модна сёння гаварыць, у трэндзе. Гэта нашы задачы, якія мы будзем вырашаць у будучую пяцігодку. І ў гэтым плане вы павінны быць упэўнены, што мы гатовы працаваць з вамі і рэалізоўваць усе вашы прапановы", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.
Прэзідэнт дадаў, што кампанія за гады работы ў Беларусі паспела зрабіць шмат. "Зразумела, калі працуеш, з'яўляюцца новыя пытанні, магчыма, новыя інтарэсы, - адзначыў кіраўнік дзяржавы. - Я знаёмы з вашымі прапановамі наконт пашырэння вытворчасці ў Беларусі. Давайце абмяркуем увесь комплекс пытанняў".
تم إعداد قضية المعلومات على أساس المواد الراديو البيلاروسية الخاصة، وكالة المعلومات بيلتا ومصادر أخرى.