Лукашэнка: Беларусь гатова працаваць са Stadler Rail Group і рэалізоўваць яе прапановы

фота: www.belta.by

Беларусь гатова працаваць з кампаніяй Stadler Rail Group і рэалізоўваць яе прапановы. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў  на сустрэчы з генеральным дырэктарам і ўладальнікам кампаніі Петэрам Шпулерам.
"Вы ў нас стварылі амаль 500 вельмі высокапрадукцыйных рабочых месц, вы займаецеся інавацыямі - гэта, як модна сёння гаварыць, у трэндзе. Гэта нашы задачы, якія мы будзем вырашаць у будучую пяцігодку. І ў гэтым плане вы павінны быць упэўнены, што мы гатовы працаваць з вамі і рэалізоўваць усе вашы прапановы", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.
Прэзідэнт дадаў, што кампанія за гады работы ў Беларусі паспела зрабіць шмат. "Зразумела, калі працуеш, з'яўляюцца новыя пытанні, магчыма, новыя інтарэсы, - адзначыў кіраўнік дзяржавы. - Я знаёмы з вашымі прапановамі наконт пашырэння вытворчасці ў Беларусі. Давайце абмяркуем увесь комплекс пытанняў".

 
Emissions sur Internet
Nos fréquences
 

Les emetteurs FM et leur couverture:

Rakitnitsa – 106.2 MHz
Grodno – 95.7 MHz
Svisloch – 104.4 MHz
Gerniony – 99.9 MHz
Braslav – 106.6 MHz
Miadel – 102.0 MHz


Radiodiffusion par satellite :

voir les paramètres de réception ici

Diffusions