Фота: www.delaemvmeste.by
Спектакль "Пясняр", пастаўлены да 75-годдзя з дня нараджэння народнага артыста СССР Уладзіміра Мулявіна, быў прадстаўлены ў Маскве. Паказ нашумелай пастаноўкі адбыўся ў Дзелавым і культурным комплексе пасольства Беларусі ў Расіі. Спектакль ужо два гады з поспехам ідзе на сцэне Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя М.Горкага. Гэта гісторыя выдатнага музыканта, заснавальніка і нязменнага кіраўніка легендарнага ансамбля "Песняры" пастаўлена рэжысёрам Валянцінай Ераньковай па п'есе маладога драматурга Васіля Дранько-Майсюка. У спектаклі гучаць песні з рэпертуару ансамбля "Песняры" ў выкананні трупы тэатра. Паказ спектакля быў уключаны ў праграму "Беларускіх сезонаў у Маскве", якія праходзяць у расійскай сталіцы напярэдадні Дзён культуры Беларусі ў Расіі.
تم إعداد قضية المعلومات على أساس المواد الراديو البيلاروسية الخاصة، وكالة المعلومات بيلتا ومصادر أخرى.