Спектакль "Пясняр", пастаўлены да 75-годдзя з дня нараджэння народнага артыста СССР Уладзіміра Мулявіна, быў прадстаўлены ў Маскве

Фота: www.delaemvmeste.by

 

Спектакль "Пясняр", пастаўлены да 75-годдзя з дня нараджэння народнага артыста СССР Уладзіміра Мулявіна, быў прадстаўлены ў Маскве. Паказ нашумелай пастаноўкі адбыўся ў Дзелавым і культурным комплексе пасольства Беларусі ў Расіі. Спектакль ужо два гады з поспехам ідзе на сцэне Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя М.Горкага. Гэта гісторыя выдатнага музыканта, заснавальніка і нязменнага кіраўніка легендарнага ансамбля "Песняры" пастаўлена рэжысёрам Валянцінай Ераньковай па п'есе маладога драматурга Васіля Дранько-Майсюка. У спектаклі гучаць песні з рэпертуару ансамбля "Песняры" ў выкананні трупы тэатра. Паказ спектакля быў уключаны ў праграму "Беларускіх сезонаў у Маскве", якія праходзяць у расійскай сталіцы напярэдадні Дзён культуры Беларусі ў Расіі.

 
在互联网上的程序
广播频率
 

FM发射器和频率:

布列斯特106.2兆赫

格罗德诺:95.7兆赫

斯维斯洛奇:104.4兆赫

杰拉纽讷:99.9兆赫

布拉斯拉夫:106.6兆赫

米亚德利:102.0兆赫



征文活动