IVAN
фото: www.ont.by
Ранні ад'езд у Стакгольм звязаны з правядзеннем рэпетыцый паўфінальных і фінальнага шоу. Кожны з артыстаў павінен узгадніць графічнае суправаджэнне свайго нумара. Суправаджаць Аляксандра Іванова ў паездцы будуць прадстаўнікі Белтэрадыёкампаніі і супрацоўнікі прадзюсарскага цэнтра. Не выключана, што падтрымаць IVANа прыедзе і сам Віктар Дробыш. Дарэчы, песні "Еўрабачання-2016" перакладуць на мову жэстаў, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на сайт міжнароднага конкурсу. Гэта дазволіць людзям з парушэннямі слыху атрымліваць уражанні ад шоу нароўні з асноўнай масай тэлегледачоў. Сурдаперакладчыкі спецыяльна падбіраюцца экспрэсіўныя, каб у поўнай меры перадаць эмоцыі. У конкурсе "Еўрабачанне-2016" у Швецыі возьме ўдзел 42 краіны.
تم إعداد قضية المعلومات على أساس المواد الراديو البيلاروسية الخاصة، وكالة المعلومات بيلتا ومصادر أخرى.