Прадстаўнік Беларусі IVAN адправіцца на "Еўрабачанне" ў Швецыю 2 мая.

    IVAN

    фото: www.ont.by

 

       Ранні ад'езд у Стакгольм звязаны з правядзеннем рэпетыцый паўфінальных і фінальнага шоу. Кожны з артыстаў павінен узгадніць графічнае суправаджэнне свайго нумара. Суправаджаць Аляксандра Іванова ў паездцы будуць прадстаўнікі Белтэрадыёкампаніі і супрацоўнікі прадзюсарскага цэнтра. Не выключана, што падтрымаць IVANа прыедзе і сам Віктар Дробыш. Дарэчы, песні "Еўрабачання-2016" перакладуць на мову жэстаў, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на сайт міжнароднага конкурсу. Гэта дазволіць людзям з парушэннямі слыху атрымліваць уражанні ад шоу нароўні з асноўнай масай тэлегледачоў. Сурдаперакладчыкі спецыяльна падбіраюцца экспрэсіўныя, каб у поўнай меры перадаць эмоцыі. У конкурсе "Еўрабачанне-2016" у Швецыі возьме ўдзел 42 краіны.

 
Emissions sur Internet
Nos fréquences
 

Les emetteurs FM et leur couverture:

Rakitnitsa – 106.2 MHz
Grodno – 95.7 MHz
Svisloch – 104.4 MHz
Gerniony – 99.9 MHz
Braslav – 106.6 MHz
Miadel – 102.0 MHz


Radiodiffusion par satellite :

voir les paramètres de réception ici

Diffusions