Прывітанне!
Мяне завуць Юрый. Я з Мінску, але ўжо колькі год жыву, вучуся і працую ў Нямеччыне ў горадзе Маннхайм.
Невядома як складзецца лёс далей, але лічу гэты свой досвед жыцця па-за межамі Беларусі вельмі карысным. Адукацыя на замежнай мове дадае неверагодную колькасць новых ведаў, удакладняе і паказвае ўжо знаёмыя рэчы з зусім іншых бакоў. Менавіта гэта і падштурхнула мяне змяніць маё колішняе стаўленне да беларускай культуры, мовы, гісторыі і ўласна да самой Беларусі, таго месца дзе нарадзіўся і куды заўжды цягне, да Роднага краю.
Мяне ж заўжды цягне на Бацькаўшчыну да бацькоў, сваякоў, сяброў. Таксама ў мяне з’явілася новае хобі – вывучэнне беларускай мовы:) Жывучы не ў Беларусі, я стаў больш дакладна разумець словы са знакамітага верша Алеся Ставера: “Каб любіць Беларусь нашу мілую, трэба ў розных краях пабываць.”
Шчырыя прывітанні з Маннхайма,
Юрый Шульгевіч
تم إعداد قضية المعلومات على أساس المواد الراديو البيلاروسية الخاصة، وكالة المعلومات بيلتا ومصادر أخرى.