Reply to comment

Прывітанні з Германіі

Прывітанне!

Мяне завуць Юрый. Я з Мінску, але ўжо колькі год жыву, вучуся і працую ў Нямеччыне ў горадзе Маннхайм.

Невядома як складзецца лёс далей, але лічу гэты свой досвед жыцця па-за межамі Беларусі вельмі карысным. Адукацыя на замежнай мове дадае неверагодную колькасць новых ведаў, удакладняе і паказвае ўжо знаёмыя рэчы з зусім іншых бакоў. Менавіта гэта і падштурхнула мяне змяніць маё колішняе стаўленне да беларускай культуры, мовы, гісторыі і ўласна да самой Беларусі, таго месца дзе нарадзіўся і куды заўжды цягне, да Роднага краю. 

Мяне ж заўжды цягне на Бацькаўшчыну да бацькоў, сваякоў, сяброў. Таксама ў мяне з’явілася новае хобі – вывучэнне беларускай мовы:)  Жывучы не ў Беларусі, я стаў больш дакладна разумець словы са знакамітага верша Алеся Ставера: “Каб любіць Беларусь нашу мілую, трэба ў розных краях пабываць.”  

Шчырыя прывітанні з Маннхайма,

Юрый Шульгевіч


 

Reply

 
在互联网上的程序
广播频率
 

FM发射器和频率:

布列斯特106.2兆赫

格罗德诺:95.7兆赫

斯维斯洛奇:104.4兆赫

杰拉纽讷:99.9兆赫

布拉斯拉夫:106.6兆赫

米亚德利:102.0兆赫



征文活动