Пытанні развіцця еўразійскай інтэграцыі абмяркоўваюць у Маскве прэм'ер-міністры Беларусі, Расіі і Казахстана. У планах перамоваў - падрыхтоўка праекта дагавора аб Еўразійскім эканамічным саюзе, базавыя прынцыпы якога прэзідэнты "тройкі" ўзгаднілі ў снежні мінулага года. Дагавор аб стварэнні інтэграцыйнага аб'яднання павінен быць гатовы ўжо да мая, а ўступіць у сілу, як чакаецца, з 1 студзеня. Таксама прэм'ер-міністры Беларусі, Расіі і Казахстана абмяркуюць шэраг іншых пытанняў, у прыватнасці дзяржпадтрымку аграпрамысловага комплексу.
FM-nadajniki i częstotliwości:
Rakitnica - 106.2 MHz
Grodno - 95.7 MHz
Świsłocz - 104.4 MHz
Geraniony - 99.9 MHz
Brasław - 106.6 MHz
Miadzioł - 102.0 MHz