Узброеныя Сілы Беларусі гатовы да далейшага развіцця супрацоўніцтва з Кітаем, паведамляе БЕЛТА.
Такую думку выказаў міністр абароны Беларусі Юрый Жадобін на сустрэчы з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Кітайскай Народнай Рэспублікі ў Беларусі Цуй Цымінам. У ходзе сустрэчы бакі адзначылі агульнасць інтарэсаў і палітычных поглядаў дзвюх краін, дынамічнае і планамернае развіццё ваеннага супрацоўніцтва. Міністр абароны Беларусі падкрэсліў, што такое ўзаемадзеянне з'яўляецца яркім сведчаннем сяброўства паміж беларускім і кітайскім народамі, якія заўсёды гатовы аказаць адзін аднаму неабходную падтрымку.
FM-nadajniki i częstotliwości:
Rakitnica - 106.2 MHz
Grodno - 95.7 MHz
Świsłocz - 104.4 MHz
Geraniony - 99.9 MHz
Brasław - 106.6 MHz
Miadzioł - 102.0 MHz