Адзіны ранішнік для дарослых адбудзецца ў тэатры ў ноч на стары Новы год. Дарослых "дзяцей" будуць пускаць на ранішнік у карнавальных касцюмах і з вершамі, і песнямі для самых прафесійных Дзеда Мароза і Снягуркі. Акрамя іх, гасцей сустрэнуць у тэатры Капітан Джэк Верабей, пірат Джон Сільвер і Мумія, а само свята будзе мець лёгкі марскі каларыт. Артысты тэатра правядуць сярод гасцей конкурс навагодніх касцюмаў, яго пераможца атрымае запрашэнне на спектакль трупы "Пікавая дама". Карагоды каля ёлкі, конкурсы і гульні з Дзедам Марозам - усе гэтыя традыцыйныя элементы ранішніка таксама ў праграме мерапрыемства. Госці незвычайнага свята паглядзяць таксама спектакль "Таямніца Снежнай каралевы" ў дарослым інтэрпрэтацыі. Роўна апоўначы гасцям разнясуць шампанскае і прапануюць загадаць жаданне , якое абавязкова збудзецца ў новым годзе.
FM-nadajniki i częstotliwości:
Rakitnica - 106.2 MHz
Grodno - 95.7 MHz
Świsłocz - 104.4 MHz
Geraniony - 99.9 MHz
Brasław - 106.6 MHz
Miadzioł - 102.0 MHz