Гродзенскі тэатр лялек запрашае дарослых гродзенцаў на Карнавальную ноч.

        Адзіны ранішнік для дарослых адбудзецца ў тэатры ў ноч на стары Новы год. Дарослых "дзяцей" будуць пускаць на ранішнік у карнавальных касцюмах і з вершамі, і песнямі для самых прафесійных Дзеда Мароза і Снягуркі. Акрамя іх, гасцей сустрэнуць у тэатры Капітан Джэк Верабей, пірат Джон Сільвер і Мумія, а само свята будзе мець лёгкі марскі каларыт. Артысты тэатра правядуць сярод гасцей конкурс навагодніх касцюмаў, яго пераможца атрымае запрашэнне на спектакль трупы "Пікавая дама". Карагоды каля ёлкі, конкурсы і гульні з Дзедам Марозам - усе гэтыя традыцыйныя элементы ранішніка таксама ў праграме мерапрыемства. Госці незвычайнага свята паглядзяць таксама спектакль "Таямніца Снежнай каралевы" ў дарослым інтэрпрэтацыі.  Роўна апоўначы гасцям разнясуць шампанскае і прапануюць загадаць жаданне , якое абавязкова збудзецца ў новым годзе.                     

 
在互联网上的程序
广播频率
 

FM发射器和频率:

布列斯特106.2兆赫

格罗德诺:95.7兆赫

斯维斯洛奇:104.4兆赫

杰拉纽讷:99.9兆赫

布拉斯拉夫:106.6兆赫

米亚德利:102.0兆赫



征文活动