Фота: belta.by
Беларускі бок вітае ўступленне ў сілу 3 лютага пагаднення паміж Расійскай Федэрацыяй і Злучанымі Штатамі Амерыкі аб прадаўжэнні на 5 гадоў Дагавора аб мерах па далейшым скарачэнні і абмежаванні стратэгічных наступальных узбраенняў ад 8 красавіка 2010 года (ДСНУ). Аб гэтым гаворыцца ў заяве МЗС Беларусі.
"Лічым гэта важкім укладам ва ўмацаванне існуючай архітэктуры міжнароднай бяспекі і стратэгічнай стабільнасці. Прадаўжэнне ДСНУ, без усялякага сумнення, адпавядае інтарэсам усёй сусветнай супольнасці. Разлічваем, што дасягнутая дамоўленасць закладзе трывалы фундамент для далейшых канкрэтных крокаў у галіне ядзернага раззбраення і надання гэтаму працэсу неабарачальнага і шматбаковага характару", - заявілі ў МЗС.
У беларускім знешнепалітычным ведамстве таксама спадзяюцца, што рашэнне Масквы і Вашынгтона па захаванні ДСНУ, які з'яўляецца адным з краевугольных камянёў глабальнай сістэмы стратэгічнай стабільнасці, бяспекі і раззбраення, будзе садзейнічаць фарміраванню спрыяльных умоў для ўмацавання і аднаўлення жыццяздольнасці шматбаковых механізмаў у галіне кантролю над узбраеннямі на еўраатлантычнай прасторы.
FM-nadajniki i częstotliwości:
Rakitnica - 106.2 MHz
Grodno - 95.7 MHz
Świsłocz - 104.4 MHz
Geraniony - 99.9 MHz
Brasław - 106.6 MHz
Miadzioł - 102.0 MHz