Фота: belta.by
Пасяджэнне Савета міністраў замежных спраў АДКБ прайшло ў фармаце відэаканферэнцыі. Удзел у ім прыняў і генеральны сакратар арганізацыі Станіслаў Зась. На парадку дня - стан і перспектывы развіцця глабальнай і рэгіянальнай бяспекі, а таксама ключавыя аспекты дзейнасці АДКБ. Ўдзельнікі падвялі вынікі старшынства Расіі ў арганізацыі (цяпер яно перашло да Таджыкістана). Асаблівая ўвага была нададзена ўзаемадзеянню АДКБ з ААН. Нагадваем, напярэдадні - пастаянным і паўнамоцным прадстаўніком Беларусі пры АДКБ прызначаны Вячаслаў Раменчык.
Надыходзячы 2021-ы год у беларускай арміі абвешчаны годам баявой гатоўнасці. Яна застанецца прыярытэтам у працы Узброеных Сіл. Адзін з ключавых кірункаў – кантроль дзяржаўнай мяжы. Забяспечваць бяспеку паветраных межаў войскам СПА дапамогуць высокія тэхналогіі. На ўзбраенне аднаго з падраздзяленняў Заходняга аператыўнага камандавання паступілі новыя лічбавыя радыёрэлейныя станцыі. Сучасная тэхніка дазваляе за долі секунды сканіраваць велізарныя вобласці і аналізаваць інфармацыю аб паветранай абстаноўцы.
FM-nadajniki i częstotliwości:
Rakitnica - 106.2 MHz
Grodno - 95.7 MHz
Świsłocz - 104.4 MHz
Geraniony - 99.9 MHz
Brasław - 106.6 MHz
Miadzioł - 102.0 MHz