Юбілейная персанальная выстава жывапісу народнага мастака Беларусі Гаўрылы Вашчанкі "Таямніца ночы" да 85-годдзя творцы адкрылася ў Гомелі. Яе наведвальнікі маюць магчымасць акунуцца ў разважанні мастака на тэму ночы. У аснове экспазіцыі - некалькі дзясяткаў жывапісных палотнаў майстра, створаных у перыяд з 1991 па 2011 год. У гэтых работах прысутнічаюць легенды і прытчы, што мяжуюць з фантазіямі сноў. Усё гэта цесна пераплятаецца з лірычнымі пейзажамі і персанажамі начнога жыцця беларускага Палесся.
FM-nadajniki i częstotliwości:
Rakitnica - 106.2 MHz
Grodno - 95.7 MHz
Świsłocz - 104.4 MHz
Geraniony - 99.9 MHz
Brasław - 106.6 MHz
Miadzioł - 102.0 MHz