Пазіцыя па непрызнанні мандата спецдакладчыка Савета па правах чалавека ААН па Беларусі застаецца ранейшай,—заявіў прэс-сакратар МЗС Беларусі Андрэй Савіных, каменціруючы прынятую напярэдадні рэзалюцыю Савета, у адпаведнасці з якой мандат спецдакладчыка вырашана падоўжыць яшчэ на год. Прыняцце гэтай рэзалюцыі працягвае практыку палітызацыі работы Савета па правах чалавека. Рэзалюцыя ініцыявана групай заходніх дзяржаў і не з'яўляецца аб'ектыўнай. У МЗС адзначаюць, што, нягледзячы на ціск краін Захаду, значная частка дзяржаў - членаў савета не падтрымалі гэты дакумент. Таксама Андрэй Савіных дадаў, што ўзаемапаважлівы і канструктыўны дыялог па гэтых пытаннях дазволіў бы дабіцца большых вынікаў, чым дэструктыўнае палітычнае маніпуляванне.
FM-nadajniki i częstotliwości:
Rakitnica - 106.2 MHz
Grodno - 95.7 MHz
Świsłocz - 104.4 MHz
Geraniony - 99.9 MHz
Brasław - 106.6 MHz
Miadzioł - 102.0 MHz