Пазіцыя па непрызнанні мандата спецдакладчыка СПЧ ААН па Беларусі застаецца ранейшай, - заяўляюць у МЗС нашай краіны.

           Пазіцыя па непрызнанні мандата спецдакладчыка Савета па правах чалавека  ААН па Беларусі застаецца ранейшай,—заявіў прэс-сакратар МЗС Беларусі Андрэй Савіных, каменціруючы  прынятую напярэдадні рэзалюцыю Савета, у адпаведнасці з якой мандат спецдакладчыка вырашана падоўжыць яшчэ на год. Прыняцце гэтай рэзалюцыі працягвае практыку палітызацыі работы Савета па правах чалавека. Рэзалюцыя ініцыявана групай заходніх дзяржаў і не з'яўляецца аб'ектыўнай. У МЗС адзначаюць, што, нягледзячы на ціск краін Захаду, значная частка дзяржаў - членаў савета не падтрымалі гэты дакумент. Таксама Андрэй Савіных дадаў, што ўзаемапаважлівы і канструктыўны дыялог па гэтых пытаннях дазволіў бы дабіцца большых вынікаў, чым дэструктыўнае палітычнае маніпуляванне.  

تم إعداد قضية المعلومات على أساس المواد الراديو البيلاروسية الخاصة، وكالة المعلومات بيلتا ومصادر أخرى.

المقابلات والبرامج

" بيلاروس بين يديك !"
" بيلاروس بين يديك !"
" بيلاروس بين يديك !"
" بيلاروس بين يديك !"
" بيلاروس بين يديك !"
" بيلاروس بين يديك !"
" بيلاروس بين يديك !"