Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка адзначае адсутнасць праблем у палітычных адносінах з Індыяй, прапаноўвае гэтай краіне нарошчваць гандлёва-эканамічныя адносіны, у першую чаргу - з дапамогай кааперацыйных сувязей і рэалізацыі сумесных праектаў.
Сустракаючыся у Мінску са спікерам Народнай палаты парламента Індыі Мейрай Кумар беларускі лідар звярнуў увагу на высокі ўзровень адносін паміж кіраўніцтвам краін і адзначыў, што паўмільярдны тавараабарот - гэта зусім няшмат. Трэба ставіць больш высокія мэты.
У сваю чаргу спікер ніжняй палаты індыйскага парламента адзначыла, што Беларусь і Індыя традыцыйна падтрымліваюць цёплыя, дружалюбныя адносіны, якія пад кіраўніцтвам Аляксандра Лукашэнкі яшчэ больш узмацніліся.
FM-nadajniki i częstotliwości:
Rakitnica - 106.2 MHz
Grodno - 95.7 MHz
Świsłocz - 104.4 MHz
Geraniony - 99.9 MHz
Brasław - 106.6 MHz
Miadzioł - 102.0 MHz