Казахстан і Беларусь сёлета плануюць давесці аб'ём узаемнага гандлю да $ 1 млрд.

          Урадавая дэлегацыя Беларусі на чале з прэм'ер-міністрам Міхаілам Мясніковічам наведвае  Казахстан,  Бангладэш і Індыю. Падчас візіту ў Казахстан запланаваны сустрэчы Мясніковіча з прэзідэнтам і прэм’ер-міністрам гэтай краіны. Чакаецца, што Міхаіл Мясніковіч  наведае  сумеснае прадпрыемства «КазБелАЗ»,   міжнародны навукова-вытворчы холдынг “Фитохимия”.
         І ў працяг тэмы. Беларусь зацікаўлена ў падпісанні міжурадавага пагаднення з Казахстанам па пастаўках нафты. Пра гэта заявіў віцэ-прэм'ер нашай краіны Міхаіл Русы падчас пасяджэння казахстанска-беларускай міжурадавай камісіі па гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве. Па яго словах, за кошт аднаўлення паставак вуглевадароднай сыравіны і нафтапрадуктаў для перапрацоўкі на беларускіх прадпрыемствах можа быць забяспечаны рост казахстанскага імпарту ў нашу краіну. Казахстан і Беларусь сёлета плануюць давесці аб'ём узаемнага гандлю да $ 1 млрд.

 
transmisje internetowe
Teraz odtwarzane:
09.40 Erbe (DE)

Dalej:
10.00 Nachrichten (DE)


Niezawodny Internet Broadcasting
Niezawodny nadawanie
częstotliwości
 

FM-nadajniki i częstotliwości:
Rakitnica - 106.2 MHz
Grodno - 95.7 MHz
Świsłocz - 104.4 MHz
Geraniony - 99.9 MHz
Brasław - 106.6 MHz
Miadzioł102.0 MHz

Audycje
 

05.06.25 - 17.00
05.06.25 - 18.00