Урадавая дэлегацыя Беларусі на чале з прэм'ер-міністрам Міхаілам Мясніковічам наведвае Казахстан, Бангладэш і Індыю. Падчас візіту ў Казахстан запланаваны сустрэчы Мясніковіча з прэзідэнтам і прэм’ер-міністрам гэтай краіны. Чакаецца, што Міхаіл Мясніковіч наведае сумеснае прадпрыемства «КазБелАЗ», міжнародны навукова-вытворчы холдынг “Фитохимия”.
І ў працяг тэмы. Беларусь зацікаўлена ў падпісанні міжурадавага пагаднення з Казахстанам па пастаўках нафты. Пра гэта заявіў віцэ-прэм'ер нашай краіны Міхаіл Русы падчас пасяджэння казахстанска-беларускай міжурадавай камісіі па гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве. Па яго словах, за кошт аднаўлення паставак вуглевадароднай сыравіны і нафтапрадуктаў для перапрацоўкі на беларускіх прадпрыемствах можа быць забяспечаны рост казахстанскага імпарту ў нашу краіну. Казахстан і Беларусь сёлета плануюць давесці аб'ём узаемнага гандлю да $ 1 млрд.
Les emetteurs FM et leur couverture:
Rakitnitsa – 106.2 MHz
Grodno – 95.7 MHz
Svisloch – 104.4 MHz
Gerniony – 99.9 MHz
Braslav – 106.6 MHz
Miadel – 102.0 MHz
Radiodiffusion par satellite :
voir les paramètres de réception ici