Шанхайская арганізацыя супрацоўніцтва выказала жаданне ўдзельнічаць у маніторынгу прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі. Як паведаміла журналістам старшыня Цэнтрвыбаркама Лідзія Ярмошына, у краіне чакаецца таксама прысутнасць каля 40 доўгатэрміновых наглядальнікаў ад АБСЕ і 400 кароткатэрміновых.
Тым часам у Беларусі працягваецца збор подпісаў за вылучэнне кандыдатаў у прэзідэнты. У лідарах ініцыятыўная група Аляксандра Лукашэнкі. Яна сабрала амаль мільён подпісаў. Неабходны для рэгістрацыі 100-тысячны рубеж пераадолелі таксама ініцыятыўныя групы Віктара Цярэшчанкі і Сяргея Гайдукевіча.
FM-nadajniki i częstotliwości:
Rakitnica - 106.2 MHz
Grodno - 95.7 MHz
Świsłocz - 104.4 MHz
Geraniony - 99.9 MHz
Brasław - 106.6 MHz
Miadzioł - 102.0 MHz