Наступны раўнд дыялогу па правах чалавека Беларусь і ЕС могуць правесці ў Мінску ў 2016 годзе, паведаміў прэс-сакратар МЗС Беларусі Дзмітрый Мірончык. Як паведамлялася, 28 ліпеня ў Бруселі адбыўся першы раўнд дыялогу па правах чалавека па лініі Беларусь - ЕС. Былі абмеркаваны розныя пытанні, уключаючы стварэнне нацыянальнага інстытута па правах чалавека, тэматыку свабоды слова, сходаў, прымянення смяротнай кары, барацьбы са зневажаючымі чалавечую годнасць відамі абыходжання, а таксама захавання правоў дзіцяці. У рамках шматбаковага супрацоўніцтва Беларусь і ЕС таксама абмеркавалі пытанні ўзаемадзеяння ў ААН.
FM-nadajniki i częstotliwości:
Rakitnica - 106.2 MHz
Grodno - 95.7 MHz
Świsłocz - 104.4 MHz
Geraniony - 99.9 MHz
Brasław - 106.6 MHz
Miadzioł - 102.0 MHz