Наступны раўнд дыялогу па правах чалавека Беларусь і ЕС могуць правесці ў Мінску ў 2016 годзе

       Наступны раўнд дыялогу па правах чалавека Беларусь і ЕС могуць правесці ў Мінску ў 2016 годзе, паведаміў прэс-сакратар МЗС Беларусі Дзмітрый Мірончык. Як паведамлялася, 28 ліпеня ў Бруселі адбыўся першы раўнд дыялогу па правах чалавека па лініі Беларусь - ЕС. Былі абмеркаваны розныя пытанні, уключаючы стварэнне нацыянальнага інстытута па правах чалавека, тэматыку свабоды слова, сходаў, прымянення смяротнай кары, барацьбы са зневажаючымі чалавечую годнасць відамі абыходжання, а таксама захавання правоў дзіцяці. У рамках шматбаковага супрацоўніцтва Беларусь і ЕС таксама абмеркавалі пытанні ўзаемадзеяння ў ААН.

 
在互联网上的程序
广播频率
 

FM发射器和频率:

布列斯特106.2兆赫

格罗德诺:95.7兆赫

斯维斯洛奇:104.4兆赫

杰拉纽讷:99.9兆赫

布拉斯拉夫:106.6兆赫

米亚德利:102.0兆赫



征文活动