Беларусь адзначыла Дзень Незалежнасці і 71-ую гадавіну вызвалення

Беларусь адзначае Дзень Незалежнасці і 71-ую гадавіну вызвалення ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Гэты дзень у далёкім 44-ым стаў лёсавызначальным. У выніку аперацыі "Баграціён" да вечара 3 ліпеня Мінск быў цалкам вызвалены ад ворага. Абараніўшы ў жорсткіх бітвах права на жыццё, Беларусь страціла траціну свайго насельніцтва, але адрадзілася і стала моцнай, самастойнай дзяржавай.  

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў Дзень Незалежнасці ўсклаў вянок да манумента Перамогі ў Мінску. Удзел ва ўрачыстай цырымоніі прынялі вышэйшыя службовыя асобы, кіраўнікі дзяржорганаў, прадстаўнікі грамадскіх арганізацый, ветэраны, святары, дыпламаты. Яны таксама ўсклалі да падножжа манумента кветкі і вянкі. Прысутныя на плошчы Перамогі ўшанавалі хвілінай маўчання памяць загінущшых. У цішыні прагучала 20 удараў метранома. Аляксандр Лукашэнка пагутарыў з кіраўнікамі дыпламатычных місій, цёпла павітаў ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны.

У Адрас Прэзідэнта і беларускага народа паступаюць шматлікія віншаванні ад замежны лідараў. Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін у сваім віншаванні адзначыў дынамічнае развіццё расійска-беларускіх адносін. Старшыня КНР Сі Цзіньпін падкрэсліў, што супрацоўніцтву Беларусі і Кітая ў розных сферах адкрываюцца новыя перспектывы. Свае віншаванні ў Мінск накіравалі кіраўнікі краін СНД, каралева Вялікабрытаніі, імператар Японіі, прэзідэнты Індыі, Ірландыі, Егіпта, Сербіі і многіх іншых дзяржаў. Беларускага Прэзідэнта таксама павіншавалі Патрыярх Маскоўскі і генеральны сакратар ААН.

Напярэдадні Дня незалежнасці ў неба над Гомелем падняліся сотні папяровых буслоў і паветраных шароў. Тут прайшла маладзёжная акцыя. Яе сімвал бусел, ужо даўно асацыюецца ў нашай краіне з мірам і дабрабытам. Месца правядзення вылучана таксама не выпадкова - мемарыял героям-камсамольцам. Гэта можа стаць добрай традыцыяй - запускаць у неба папяровых буслоў з пажаданнямі краіне і землякам.
 
transmisje internetowe
Teraz odtwarzane:
14.40 白俄罗斯-您的朋友 (ZH)

Dalej:
15.00 News (EN)


Niezawodny Internet Broadcasting
Niezawodny nadawanie
częstotliwości
 

FM-nadajniki i częstotliwości:
Rakitnica - 106.2 MHz
Grodno - 95.7 MHz
Świsłocz - 104.4 MHz
Geraniony - 99.9 MHz
Brasław - 106.6 MHz
Miadzioł102.0 MHz

Audycje
 

17.07.25 - 17.00
17.07.25 - 18.00