Беларусь адзначае Дзень Незалежнасці і 71-ую гадавіну вызвалення ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Гэты дзень у далёкім 44-ым стаў лёсавызначальным. У выніку аперацыі "Баграціён" да вечара 3 ліпеня Мінск быў цалкам вызвалены ад ворага. Абараніўшы ў жорсткіх бітвах права на жыццё, Беларусь страціла траціну свайго насельніцтва, але адрадзілася і стала моцнай, самастойнай дзяржавай.
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў Дзень Незалежнасці ўсклаў вянок да манумента Перамогі ў Мінску. Удзел ва ўрачыстай цырымоніі прынялі вышэйшыя службовыя асобы, кіраўнікі дзяржорганаў, прадстаўнікі грамадскіх арганізацый, ветэраны, святары, дыпламаты. Яны таксама ўсклалі да падножжа манумента кветкі і вянкі. Прысутныя на плошчы Перамогі ўшанавалі хвілінай маўчання памяць загінущшых. У цішыні прагучала 20 удараў метранома. Аляксандр Лукашэнка пагутарыў з кіраўнікамі дыпламатычных місій, цёпла павітаў ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны.
У Адрас Прэзідэнта і беларускага народа паступаюць шматлікія віншаванні ад замежны лідараў. Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін у сваім віншаванні адзначыў дынамічнае развіццё расійска-беларускіх адносін. Старшыня КНР Сі Цзіньпін падкрэсліў, што супрацоўніцтву Беларусі і Кітая ў розных сферах адкрываюцца новыя перспектывы. Свае віншаванні ў Мінск накіравалі кіраўнікі краін СНД, каралева Вялікабрытаніі, імператар Японіі, прэзідэнты Індыі, Ірландыі, Егіпта, Сербіі і многіх іншых дзяржаў. Беларускага Прэзідэнта таксама павіншавалі Патрыярх Маскоўскі і генеральны сакратар ААН.