Як паведаміў пасол Беларусі ў Індыі Віталь Прыма, БелАЗ імкнецца заняць актыўную пазіцыю на індыйскім рынку, выразна разумеючы яго вялікую ёмістасць і патэнцыял. У студзені 2014 была ажыццёўлена пробная пастаўка чатырох кар’ерных самазвалаў грузападымальнасцю 110 тон, якія працуюць на вугальных разрэзах кампаніі “ЭМТА Коўл”. Затым адгружаны яшчэ шэсць 110-тонных самазвалаў БелАЗ на суму больш за 5 мільёнаў долараў. Цяпер беларускі бок разглядае магчымасць інвесціравання ў развіццё беларуска-індыйскага СП па абслугоўванні беларускіх кар’ерных самазвалаў, якія працуюць у Індыі.
FM-nadajniki i częstotliwości:
Rakitnica - 106.2 MHz
Grodno - 95.7 MHz
Świsłocz - 104.4 MHz
Geraniony - 99.9 MHz
Brasław - 106.6 MHz
Miadzioł - 102.0 MHz