Гэта тычыцца рэалізацыі праектаў міжнароднай тэхнічнай дапамогі ў нашай краіне ў сферы энергаэфектыўнасці, устойлівай энергетыкі, прыродаахоўнай сферы, ахове здароўя. Пра гэта у інтэрв'ю газеце "СБ. Беларусь сегодня" заявіў пастаянны прадстаўнік Беларусі пры ААН Андрэй Дапкюнас. Ён адзначыў, што давернасць і ўзаемная падтрымка характарызуюць узаемадзеянне Беларусі і Кітая ў ААН па шырокім коле пытанняў. Сярод іх - тэма абароны правоў чалавека. Абедзве краіны адстойваюць прынцыпы суверэннай роўнасці дзяржаў, выступаюць супраць палітызацыі тэматыкі правоў чалавека і прыняцця ў ААН краінавых рэзалюцый, адстойваюць аб'ектыўную ацэнку сітуацыі з правамі чалавека ва ўсіх без выключэння краінах свету. Таксама дэлегацыі Беларусі і Кітая аказвалі каштоўную ўзаемную падтрымку ў ходзе кансультацый па рэзалюцыі аб 70-й гадавіне заканчэння Другой сусветнай вайны.
FM-nadajniki i częstotliwości:
Rakitnica - 106.2 MHz
Grodno - 95.7 MHz
Świsłocz - 104.4 MHz
Geraniony - 99.9 MHz
Brasław - 106.6 MHz
Miadzioł - 102.0 MHz