Беларусь зацікаўлена ў супрацоўніцтве з Кітаем па лініі фондаў і праграм ААН.

         Гэта тычыцца рэалізацыі праектаў міжнароднай тэхнічнай дапамогі ў нашай краіне ў сферы энергаэфектыўнасці, устойлівай энергетыкі, прыродаахоўнай сферы, ахове здароўя. Пра гэта у інтэрв'ю газеце "СБ. Беларусь сегодня" заявіў пастаянны прадстаўнік Беларусі пры ААН Андрэй Дапкюнас. Ён адзначыў, што давернасць і ўзаемная падтрымка характарызуюць узаемадзеянне Беларусі і Кітая ў ААН па шырокім коле пытанняў. Сярод іх -  тэма абароны правоў чалавека. Абедзве краіны адстойваюць прынцыпы суверэннай роўнасці дзяржаў, выступаюць супраць палітызацыі тэматыкі правоў чалавека і прыняцця ў ААН краінавых рэзалюцый, адстойваюць аб'ектыўную ацэнку сітуацыі з правамі чалавека ва ўсіх без выключэння краінах свету. Таксама дэлегацыі Беларусі і Кітая аказвалі каштоўную ўзаемную падтрымку ў ходзе кансультацый па рэзалюцыі аб 70-й гадавіне заканчэння Другой сусветнай вайны.

 
在互联网上的程序
广播频率
 

FM发射器和频率:

布列斯特106.2兆赫

格罗德诺:95.7兆赫

斯维斯洛奇:104.4兆赫

杰拉纽讷:99.9兆赫

布拉斯拉夫:106.6兆赫

米亚德利:102.0兆赫



征文活动