Каб выйграць спаборніцтва, ўдзельніку трэба за пэўны час зняць на камеру як мага больш птушак у натуральных умовах. Пры гэтым неабходна не толькі зрабіць здымкі, але і вызначыць віды пярнатых. Арганізатарам мерапрыемства выступае грамадскае аб’яднанне “Ахова птушак Бацькаўшчыны”. Як растлумачылі тут, чэмпіянат мае адразу некалькі мэтаў. Па-першае, удзельнікі змогуць далучыцца да так званага руху “фотабёрдэраў” або аматараў фатаграфаваць птушак. Па-другое, пашыраць свае веды пра гарадскія віды, якія можна сустрэць на вуліцах Мінска.
FM-nadajniki i częstotliwości:
Rakitnica - 106.2 MHz
Grodno - 95.7 MHz
Świsłocz - 104.4 MHz
Geraniony - 99.9 MHz
Brasław - 106.6 MHz
Miadzioł - 102.0 MHz