Грамадзянам Украіны, якія часова знаходзяцца ў Беларусі, будзе аказана падтрымка. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ "Аб знаходжанні грамадзян Украіны ў Рэспубліцы Беларусь". Дакумент, у прыватнасці, спрашчае працэдуру назначэння дзяржаўных дапамог грамадзянам Украіны, а таксама дае магчымасць забяспечыць грамадзянам Украіны, якія знаходзяцца ў Беларусі, права на атрыманне дашкольнай, агульнай сярэдняй і спецыяльнай адукацыі. Грамадзяне Украіны вызваляюцца ад неабходнасці прадстаўляць ва ўстановы адукацыі Беларусі ў мэтах залічэння іх непаўналетніх дзяцей дакументы, якія не могуць быць прадстаўлены па аб'ектыўных прычынах. Указ таксама вызваляе ад выплаты дзяржаўнай пошліны за выдачу дазволаў на прыцягненне ў Беларусь замежнай рабочай сілы і спецыяльных дазволаў на права займацца працоўнай дзейнасцю ў Беларусі.
FM-nadajniki i częstotliwości:
Rakitnica - 106.2 MHz
Grodno - 95.7 MHz
Świsłocz - 104.4 MHz
Geraniony - 99.9 MHz
Brasław - 106.6 MHz
Miadzioł - 102.0 MHz