Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ "Аб знаходжанні грамадзян Украіны ў Рэспубліцы Беларусь".

       Грамадзянам Украіны, якія часова знаходзяцца ў Беларусі, будзе аказана падтрымка. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ "Аб знаходжанні грамадзян Украіны ў Рэспубліцы Беларусь". Дакумент, у прыватнасці, спрашчае працэдуру назначэння дзяржаўных дапамог грамадзянам Украіны, а таксама дае магчымасць забяспечыць грамадзянам Украіны, якія знаходзяцца ў Беларусі, права на атрыманне дашкольнай, агульнай сярэдняй і спецыяльнай адукацыі. Грамадзяне Украіны вызваляюцца ад неабходнасці прадстаўляць ва ўстановы адукацыі Беларусі ў мэтах залічэння іх непаўналетніх дзяцей дакументы, якія не могуць быць прадстаўлены па аб'ектыўных прычынах. Указ таксама вызваляе ад выплаты дзяржаўнай пошліны за выдачу дазволаў на прыцягненне ў Беларусь замежнай рабочай сілы і спецыяльных дазволаў на права займацца працоўнай дзейнасцю ў Беларусі.

 
在互联网上的程序
广播频率
 

FM发射器和频率:

布列斯特106.2兆赫

格罗德诺:95.7兆赫

斯维斯洛奇:104.4兆赫

杰拉纽讷:99.9兆赫

布拉斯拉夫:106.6兆赫

米亚德利:102.0兆赫



征文活动