Нямецкія кампаніі больш за ўсё цэняць у Беларусі палітычную стабільнасць


Нямецкія кампаніі пры ацэнцы якасных паказчыкаў дзелавога клімату ў Беларусі ў 2014 годзе паставілі на першае месца фактар палітычнай стабільнасці. Такія дадзеныя ўтрымліваюцца ў штогадовым апытанні, праведзеным Прадстаўніцтвам нямецкай эканомікі ў Беларусі. У апытанні гаворыцца, што дзелавы клімат краіны ў міжнародным параўнанні прыкметна палепшыўся. Беларусь як астравок стабільнасці станоўча кантрастуе на агульным рэгіянальным фоне. Краіна, якая здолела захаваць нейтралітэт у адносінах з суседзямі - ўсходнеславянскімі краінамі, значна палепшыла сваё становішча ў рэйтынгу - з 19 месца да 10. Традыцыйна сярод найбольш прывабных краінавых пераваг, якія атрымалі вышэйшыя адзнакі, -  інфраструктура, кваліфікацыя супрацоўнікаў і якасць акадэмічнай адукацыі. Даволі высока прадпрыемствы ацанілі такі фактар дзелавога клімату, як падатковая нагрузка.         

 
transmisje internetowe
Teraz odtwarzane:
14.00 Belarús de la A a la Z (ES)

Dalej:
14.20 Bélarus de A à Z (FR)


Niezawodny Internet Broadcasting
Niezawodny nadawanie
częstotliwości
 

FM-nadajniki i częstotliwości:
Rakitnica - 106.2 MHz
Grodno - 95.7 MHz
Świsłocz - 104.4 MHz
Geraniony - 99.9 MHz
Brasław - 106.6 MHz
Miadzioł102.0 MHz

Audycje
 

28.06.25 - 18.00
29.06.25 - 17.00
29.06.25 - 18.00