Нямецкія кампаніі пры ацэнцы якасных паказчыкаў дзелавога клімату ў Беларусі ў 2014 годзе паставілі на першае месца фактар палітычнай стабільнасці. Такія дадзеныя ўтрымліваюцца ў штогадовым апытанні, праведзеным Прадстаўніцтвам нямецкай эканомікі ў Беларусі. У апытанні гаворыцца, што дзелавы клімат краіны ў міжнародным параўнанні прыкметна палепшыўся. Беларусь як астравок стабільнасці станоўча кантрастуе на агульным рэгіянальным фоне. Краіна, якая здолела захаваць нейтралітэт у адносінах з суседзямі - ўсходнеславянскімі краінамі, значна палепшыла сваё становішча ў рэйтынгу - з 19 месца да 10. Традыцыйна сярод найбольш прывабных краінавых пераваг, якія атрымалі вышэйшыя адзнакі, - інфраструктура, кваліфікацыя супрацоўнікаў і якасць акадэмічнай адукацыі. Даволі высока прадпрыемствы ацанілі такі фактар дзелавога клімату, як падатковая нагрузка.
FM-Sender und –Frequenzen:
Rakitniza - 106.2 MHz
Grodna - 95.7 MHz
Swislatsch - 104.4 MHz
Geraneni - 99.9 MHz
Braslaŭ - 106.6 MHz
Mjadsel’ - 102.0 MHz