Прэм'ера фільма Аляксандра Міты пра Марка Шагала пройдзе ў 17 кінатэатрах Беларусі, перадае БЕЛТА. Прадпрэм’ерны паказ фільма адбудзецца 31 сакавіка ў Маскве. У Віцебску і іншых гарадах Беларусі разам з сусветнай прэм’ерай яго паказ стартуе 3-га красавіка. Усяго ў розных рэгіёнах Беларусі вызначаны 17 кінатэатраў, дзе будзе дэманстравацца стужка. Гэта абумоўлена іх тэхнічнай абсталяванасцю, якая дазваляе ў поўнай меры прадэманстраваць эфекты, выкарыстаныя пры стварэнні фільма. Хронаметраж "Шагала - Малевіча" – амаль дзве гадзіны. Усе натурныя здымкі праходзілі ў Віцебску, дзе захаваліся і дом Шагала, і школа мастацтваў, якую ён стварыў.
FM-Sender und –Frequenzen:
Rakitniza - 106.2 MHz
Grodna - 95.7 MHz
Swislatsch - 104.4 MHz
Geraneni - 99.9 MHz
Braslaŭ - 106.6 MHz
Mjadsel’ - 102.0 MHz