Прэм’ер-міністр Літвы Альгірдас Буткявічус з задавльненнем прыняў запрашэнне наведаць чэмпіянат свету па хакеі ў Мінску ў якасці ганаровага госця. Запрашэнне было перададзена яму падчас сустрэчы з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Беларусі ў Літве Аляксандрам Каралём. Альгірдас Буткявічус даў высокую ацэнку выступленням спартсменаў Беларусі на Алімпіядзе ў Сочы і павіншаваў беларускі бок з выдатным вынікам. Абодва дыпламата адзначылі высокі ўзровень гандлёва-эканамічнага і інвестыцыйнага ўзаемадзеяння Беларусі і Літвы. Разгледзелі меры па пашырэнні супрацоўніцтва ў сферы транспарту і транзіту з асаблівым акцэнтам на выкарыстанне магчымасцяў Клайпедскага порта. Літоўскі бок выказаў зацікаўленасць у аднаўленні паставак цёмных нафтапрадуктаў з Беларусі.
FM-Sender und –Frequenzen:
Rakitniza - 106.2 MHz
Grodna - 95.7 MHz
Swislatsch - 104.4 MHz
Geraneni - 99.9 MHz
Braslaŭ - 106.6 MHz
Mjadsel’ - 102.0 MHz