Прэм’ер-міністр Літвы Альгірдас Буткявічус наведае чэмпіянат свету па хакеі ў беларускай сталіцы.

           Прэм’ер-міністр Літвы Альгірдас Буткявічус з задавльненнем прыняў запрашэнне наведаць чэмпіянат свету па хакеі ў Мінску ў якасці ганаровага госця. Запрашэнне было перададзена яму падчас сустрэчы з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Беларусі ў Літве Аляксандрам Каралём. Альгірдас Буткявічус даў высокую ацэнку выступленням спартсменаў Беларусі на Алімпіядзе ў Сочы і павіншаваў беларускі бок з выдатным вынікам. Абодва дыпламата адзначылі высокі ўзровень гандлёва-эканамічнага і інвестыцыйнага ўзаемадзеяння Беларусі і Літвы. Разгледзелі меры па пашырэнні супрацоўніцтва ў сферы транспарту і транзіту з асаблівым акцэнтам на выкарыстанне магчымасцяў Клайпедскага порта. Літоўскі бок выказаў зацікаўленасць у аднаўленні паставак цёмных нафтапрадуктаў з Беларусі.

 
在互联网上的程序
广播频率
 

FM发射器和频率:

布列斯特106.2兆赫

格罗德诺:95.7兆赫

斯维斯洛奇:104.4兆赫

杰拉纽讷:99.9兆赫

布拉斯拉夫:106.6兆赫

米亚德利:102.0兆赫



征文活动