Больш за 60 беларускіх прадпрыемстваў харчовай галіны прымаюць удзел у ХХІ Міжнароднай выставе прадуктаў харчавання, напіткаў і сыравіны для іх вытворчасці "Прадэкспа-2014", якая адкрылася сёння ў Маскве. Ад агульнай колькасці беларускіх удзельнікаў 13 кампаній спецыялізуюцца на выпуску хлебабулачных і кандытарскіх выбараў. Сярод іх - "Віцьба", "Чырвоны мазыранін", "Слодыч", "Спартак", мінскі і слуцкі камбінаты хлебапрадуктаў. Малочную галіну прадстаўляюць 14 прадпрыемстваў. Вытворцы мяса і мясапрадуктаў прадстаўлены 16 кампаніямі. У іх ліку - віцебскі, брэсцкі, гродзенскі, магілёўскі і калінкавіцкі мясакамбінаты. Выстава лічыцца буйнейшым форумам харчовай прамысловасці ва Усходняй Еўропе. У гэтым годзе ў "Прадэкспа" ўдзельнічаюць 2 тыс. 300 кампаній з 63 краін.
FM-Sender und –Frequenzen:
Rakitniza - 106.2 MHz
Grodna - 95.7 MHz
Swislatsch - 104.4 MHz
Geraneni - 99.9 MHz
Braslaŭ - 106.6 MHz
Mjadsel’ - 102.0 MHz